Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Адназначна, што гэтыя папраўкі супярэчаць усім цывілізаваным нормам”


Тацяна Поклад, Вільня У Літве камэнтуюць папраўкі ў беларускі крымінальны кодэкс, прынятыя сёньня ў другім чытаньні Палатай прадстаўнікоў.

Літоўскі эўрапарлямэнтар Раландас Павілёніс гэдак пракамэнтаваў вынікі сёняшняга галасаваньня нашаму радыё:

(Павілёніс: ) “Адназначна, што гэтыя папраўкі супярэчаць усім цывілізаваным нормам, і на гэта будзе рэакцыя ў Эўрапарлямэнце. На наступным тыдні ў Страсбуры я зьвярну ўвагу эўрапарлямэнтароў на гэта, бо рэжым у Беларусі робіцца ўсё больш бесчалавечным і, відавочна, рыхтуецца распачаць моцныя рэпрэсіі. Але гэта сьведчыць і пра яго канец. У нас, у Літве, ёсьць палітыкі, схільныя да саступак рэжыму. Новыя зьмены ў беларускіх законах толькі пацьвердзілі, што пачынаць дыялёг зь цяперашнімі беларускімі ўладамі нельга”.

Раса Юкнявічэне, старшыня парлямэнцкай групы “За дэмакратычную Беларусь” у Сойме Літвы, сказала нашаму радыё пасьля сёньняшняга галасаваньня ў Палаце прадстаўнікоў:

(Юкнявічэне: ) “Рэжым баіцца. Ён ня ўпэўнены ў сваіх сілах. Рэжым рыхтуецца да ўзмацненьня рэпрэсіяў, але я ня думаю, што апазыцыя пачне баяцца. Гэта дзеяньні сапраўднага дыктатара, які разумее, наколькі ён слабы, і гэтак баіцца сваіх грамадзянаў”.

Адзін зь вядучых літоўскіх палітолягаў, які працуе ў Інстытуце паліталёгіі й міжнародных дачыненьняў Віленскага ўнівэрсытэту і зьяўляецца дырэктарам Беларускага інстытуту, Л.Белініс адзначыў, што папраўкі да Крымінальнага кодэксу былі прынятыя ў першым чытаньні як раз у той дзень, 25 лістапада, калі Аляксандр Міленкевіч, адзіны кандыдат ад дэмсілаў, знаходзіўся ў Літве і сустракаўся тут з прэзыдэнтам і парлямэнтарамі.

Лаўрас Белініс сказаў нашаму радыё:

(Белініс: ) “Гэта яшчэ адзін крок у падрыхтоўцы да будучых выбараў, гэтыя папраўкі – дапаможны інструмэнт, накіраваны на зьнішчэньне канкурэнтаў Лукашэнкі. Думаю, што найперш – супраць Міленкевіча. Гэта самы значны канкурэнт Лукашэнкі, так што можна чакаць, што гэта найперш выкарыстаюць супраць яго. Шкада, што парлямэнт, цалкам залежны ад Лукашэнкі, ня здольны ўплываць на гэты працэс. Усім добра вядома, як ён быў створаны. А ўнутры краіны вельмі цяжка рэагаваць на такі закон, бо кожнае выказваньне, кожная праява сваёй пазыцыі можа выклікаць моцную рэакцыю з боку рэжыму. Не думаю, што (у Беларусі) гэта будзе лёгка.”

Галоўны рэдактар аднога з найбольш вядомых і аўтарытэтных аналітычна-інфармацыйных парталаў “Бэрнардыны” (www.bernardinai.lt), Андрус Навіцкас заўсёды сочыць за беларускімі падзеямі і часьцяком у ліку першых падае на сваім сайце аналітыку і камэнтары на беларускія актуаліі. Адносна апошніх зьменаў у беларускім Крымінальным кодэксе А.Навіцкас сказаў для Радыё Свабода:

(Навіцкас: ) “Падобныя законы сьведчаць пра страх уладаў і іх слабасьць. Я нават ня думаў, што настолькі слабая цяперашняя беларуская ўлада. Гэтыя забароны толькі паспрыяюць разьвіцьцю дысыдэнцкага руху і апазыцыі, яны будуць шукаць іншых шляхоў. Напады ўладаў скіраваныя нават ня столькі на палітычныя рухі, колькі на найбольш дзейсную сілу – грамадзянскую думку, ініцыятыву. Але гэта прывядзе толькі да таго, што яшчэ больш людзей вызначацца ў сваім стаўленьні да рэжыму. Для ўладаў нават было б лепш, каб людзі іх крытыкавалі, чым забарона крытыкі, якая штурхае людзей на тое, каб ужо ня толькі крытыкаваць, але й дзейнічаць. Кожная дыктатура рана ці позна абрынаецца, бо зьядае саму сябе.”

Гл. таксама: • Папраўкі прэзыдэнта ў Крымінальны кодэкс прынятыя Палатай прадстаўнікоў бязь зьменаў • Вольга Абрамава пра папраўкі ў Крымінальны кодэкс: “Ствараецца інстытут закладнікаў” • Якая рэакцыя жыхароў Менску на папраўкі ў Крымінальны кодэкс? • Старшыня КДБ С.Сухарэнка: “Гэта ня будзе паўтарэньнем 1937 году” • Марэк Буцька: Ці можна цяпер сказаць пра Беларусь, што гэта на 100% таталітарная дзяржава? Так! • Барабара Кудрыцка: Гэта праява сапраўднага, канкрэтнага тэрору • Анджэй Адамчык: Гэта відавочнае абмежаваньне свабоды слова • За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады • Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі • Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі • Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” • Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца • Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця” • Амэрыканскі Камітэт па абароне журналістаў выступае супраць паправак Лукашэнкі • Вітаўт Кіпель: Мова паправак нагадвае мне 1940-ы сталінскі год • Мін’юст: суды гатовыя да выкананьня паправак у Крымінальны кодэкс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG