Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белпошта» адмаўляецца распаўсюджваць «Газету Слонімскую»


Міхал Карневіч, Горадня Віктар Валадашчук, галоўны рэдактар незалежнай «Газеты Слонімскай» атрымаў учора ад намесьніка дырэктара Гарадзенскага філіялу РУП "Белпошта" С. Казукевіча ліст, у якім паведамляецца, што дамова на распаўсюд і дастаўку падпісных накладаў "Газеты Слонімскай" ад 31 сьнежня сёлета скасоўваецца.

Як сказаў Радыё Свабода Віктар Валадашчук, самае дзіўнае, што ўсяго тыдзень таму той жа С. Казукевіч рассылаў начальнікам раённых вузлоў паштовай сувязі афіцыйнае распараджэньне ўнесьці "Газету Слонімскую" ў падпісны каталёг на першае паўгодзьдзе 2006 г. у разьдзел абласных выданьняў, прыклаўшы да ліста ўстаноўленыя кошты на падпіску. Паводле словаў рэдактара газэты, ён сам цяпер не разумее, што адбываецца, паколькі ліст ён атрымаў, а падпіску ў аддзяленьнях сувязі працягваюць прымаць.

«Газета Слонімская» выходзіць цяпер дзесяцітысячным накладам і друкуецца ў гарадзенскай друкарні. Праўда, Віктар Валадашчук кажа, што дырэктар друкарні П. Мітрафанаў яго ўжо папярэдзіў аб тым, што з новага года хутчэй за ўсё іх дамова будзе скасавана.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG