Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Калі вы дыктатар, Беларусь – краіна для посьпеху"


Алена Струвэ, Менск “Якой улады хочуць беларусы?”, “Масква паспрабуе пашкодзіць працы назіральнікаў АБСЭ ў Беларусі ў часе выбараў”.

“Якая ўлада вам найбольш блізкая?” - сацыялягічнае апытаньне на гэтую тэму правяла вугорская служба “Новы эўрапейскі баромэтар”. Як піша англамоўнае фінансавае Інтэрнэт-выданьне portfolio.hu (Вугоршчына), дасьледаваньні былі праведзеныя ва ўсіх краінах - новых сябрах Эўразьвязу, а таксама у Румыніі, Баўгарыі, Украіне, Расеі і Беларусі.

“Калі вы дыктатар, то Беларусь – тая краіна ў Эўропе, дзе вы атрымаеце шанец на посьпех” - робяць выснову пры азнаямленьні з вынікамі дасьледаваньняў аўтары вугорскага Інтэрнэт-выданьня.

Менавіта ў Беларусі найбольшая колькасьць рэспандэнтаў (63 працэнты ) выказаліся за тое, што жадалі б мець у якасьці кіраўніка асобу, падобную на Сталіна. (Як заўважаюць у дужках аўтары публікацыі, іх мара фактычна зьдзейсьнілася, паколькі прэзыдэнтам краіны Лукашэнка). Ня супраць моцнай асобы з дыктарскімі схільнасьцямі былі б, паводле вынікаў апытаньня, 48 адсоткаў палякаў і 42 адсоткі ўкраінцаў.

Гістарычнае вяртаньне такіх пэрсонаў як Ленін і Брэжнеў у краінах ЭЗ вітаў бы кожны шосты, а ў краінах, якія не ўваходзяць у гэтую арганізацыю, кожны трэці.

Што да жыхароў Вугоршчыны, то прыкладна пятая частка рэспандэнтаў гэтай краіны нічога ня мела б супраць кіраўніка-дыктатара, які б ўказваў людзям, што трэба рабіць. Настальгію ж па 40 гадох жыцьця “пад камуністычным ігам” маюць 14 адсоткаў апытаных вугорцаў, піша portfolio.hu.

"Масква ня хоча пераменаў і таму супраць усяго таго, што ім спрыяе. Таму Крэмль ўсяляк паспрабуе пашкодзіць працы назіральнікаў АБСЭ за выбарамі ва Ўкраіне і Беларусі”, пра гэта заявіў днямі ў Вене расейскі палітоляг Андрэй Загорскі - удзельнік міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі ў Цэнтральнай Эўропе. Выступ супрацоўніка маскоўскага МГИМО Загорскага ў часе венскай імпрэзы цытуе аўстрыйскае выданьне Der Standard. Паводле маскоўскага экспэрта, “ у Расеі ня хочуць, каб АБСЭ ізноў сказала: выбары былі свабоднымі, але не сумленнымі. Спасылаючыся на досьвед Грузіі і Украіны, Загорскі канстатаваў: “Спробы маніпуляваць на выбарах больш не ўдаюцца. У Масквы больш няма такой улады".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG