Дэпутат Віктар Кучынскі сказаў мне, што ўжо перадаў у профільную камісію, якая зьбірае заўвагі парлямэнтароў, дзесяць паправак. Галоўная зь іх, паводле спадара Кучынскага, — выключэньне з прэзыдэнцкага дэкрэту ўсялякай згадкі палітычных партыяў. Справа ў тым, што за арганізацыю альбо кіраўніцтва палітычнай партыяй, дзейнасьць якой зьвязаная з гвалтам над грамадзянамі і нанясеньнем ім цялесных пашкоджаньняў ды іншымі дзеяньнямі, новы дакумэнт прадугледжвае арышт да 6 месяцаў альбо пазбаўленьне волі да 2 гадоў. Калі ж гэтая партыя яшчэ і афіцыйна не зарэгістраваная, дык арышт павялічваецца да 3 гадоў. Ёсьць і іншыя пакараньні за дзейнасьць партыяў.
На маё пытаньне, ці зьбіраецца ён заўтра выступаць, дэпутат Кучынскі адказаў станоўча, а на пытаньне, ці падтрымаюць яго калегі, толькі няпэўна разьвёў рукамі.
Намесьнік старшыні парлямэнцкай камісіі па фінансах, бюджэту ды падатковай палітыцы Васіль Хрол упэўнены, што 2 сьнежня ў Авальнай залі будзе дыскусія:
(Хрол: ) “Канечне, будзе. Там жа дэпутаты як суб’екты заканадаўчай ініцыятывы ўнесьлі, наколькі мне вядома, шмат паправак. Таму гэтыя папраўкі будуць у залі абмяркоўвацца”.
А вось Юры Кулакоўскі — старшыня камісіі ў правах чалавека ды мэдыях (дарэчы, былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі), наадварот, прагназуе, што абмеркаваньне пройдзе хутка:
(Кулакоўскі: ) “Хаця і за кароткі час, але мы вельмі сур’ёзна працавалі над ім у камісіях. І таму, я думаю, вялікай дыскусіі ня будзе. Ён вывераны, і наша камісія да яго паправак ня ўносіла”.
Намесьнік старшыні камісіі ў справе аховы здароўя, дзяцей, сям’і і моладзі Мікалай Дубовік мае досьвед парлямэнцкай працы яшчэ з часу Вярхоўнага Савету 13 скліканьня. Ён чакае, што заўтра ў Авальнай залі будзе цікавае абмеркаваньне:
(Дубовік: ) “Я лічу, што ўсялякі закон, а асабліва такі, тэрміновы, выклікае ў дэпутатаў асаблівую ўвагу. І, я думаю, што заўтра будзе разгорнутая дыскусія”.
(Карэспандэнт: ) “А ці вызначыліся вы асабіста? Будзеце выступаць ці не?”
(Дубовік: ) “Я сёньня мушу дакласьці калегам свой законапраект (ад імя камісіі — аб сацыяльнай абароне дзяцей-сіротаў). І таму я весь засяроджаны на гэтым. А як будзе заўтра — будзем бачыць”.
Гл. таксама: За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця” Амэрыканскі Камітэт па абароне журналістаў выступае супраць паправак Лукашэнкі Вітаўт Кіпель: Мова паправак нагадвае мне 1940-ы сталінскі год Мін’юст: суды гатовыя да выкананьня паправак у Крымінальны кодэкс