Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якая сытуацыя са СНІД-ВІЧ ў Беларусі?


Іна Студзінская, Менск У 1988 годзе Генэральная Асамблея ААН выказала сваю заклапочанасьць тым, што СНІД набыў маштабы пандэміі, і Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя абвясьціла 1 сьнежня Днём барацьбы з гэтай небясьпечнай хваробай. Сёньня ва ўсім сьвеце жыве больш за 41 мільён чалавек, інфікаваных ВІЧ.

Беларусь адносіцца да краінаў з адносна невысокімі тэмпамі разьвіцьця эпідэміі – у краіне на кожныя 100 тысяч насельніцтва – 67 інфікаваных ( для параўнаньня: у Расеі – 215, ва Украіне – 152, а ў маленькай Эстоніі – 325). Ці актуальная праблема СНІД-ВІЧ для Беларусі? Што думае сталічная моладзь?

(Карэспандэнтка: ) “У Беларусі гэта праблема актуальная?”

(Дзяўчына: ) “Так, я лічу, праблема гэта вельмі актуальная. Хвароба гэта імкліва распаўсюджваецца па ўсім сьвеце, і ніхто не застрахаваны, каб ёй не заразіцца”.

(Карэспандэнтка: ) “Вы лічыце, гэта можа тычыцца кожнага?”

(Дзяўчына: ) “Так, гэта можа тычыцца кожнага, бо ніхто ня ведае ўсіх наступстваў гэтай хваробы”.

(Хлопец: ) “Канечне, праблема актуальная. І ад яе ніхто не застрахаваны, хваробе можа быць падвержаны кожны”. (Спадарыня: ) “Усе жывыя людзі, і ніхто ні ад чаго не застрахаваны.

(Дзяўчына: ) “І вельмі добра, што адзначаецца такі дзень, асабліва моладзі важна ведаць, што ёсьць СНІД і як ад яго абараняцца”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што культура ў нас яшчэ не дайшла да такога ўзроўню, каб моладзь цалкам усё ўсьведамляла. Няхай больш людзей пра гэта ведаюць, каб менш чалавек хварэла”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце, ці павінна быць нейкае асаблівае стаўленьне да ВІЧ-інфікаваных?”

(Спадар: ) “Яны такія ж самыя людзі. Толькі зь імі адбылося такое няшчасьце, што ж рабіць… З кожным такое можа здарыцца. Таму іх ізаляваць нельга”.

(Дзяўчына) “Ізаляваць такіх людзей ад грамадзтва – гэта негуманна. Гэта нельга рабіць”.

(Спадарыня: ) “Вы ўяўляецца, якая траўма будзе нанесеная людзям, калі іх ізаляваць?! Як пасадзіць у клетку, у заапарк. Нельга гэта рабіць, нельга іх баяцца”.

(Дзяўчына: ) “Усе ведаюць, як гэта хвароба перадаецца. Бытавым шляхам гэта не перадаецца. І гэтыя людзі такія ж, як і мы. Ім падтрымка патрэбна ад нас”.

У Беларусі прыкладна 6600 ВІЧ-інфікаваных, трэцяя частка зь іх - жанчыны. Асноўны шлях перадачы інфэкцыі ў Беларусі – парэнтэральны, пры ін’екцыйным увядзеньні наркатычных сродкаў (амаль 70%). У краіне зарэгістравана 611 лятальных выпадкаў сярод ВІЧ-інфікаваных (тры чвэрці з іх – спажыўцы наркотыкаў).

Мае суразмоўцы адзначаюць, што ніхто не застрахаваны ад такой небясьпечнай інфэкцыі, але гэта праблема найбольш востра тычыцца перш за ўсё моладзі. 77% ВІЧ-інфікаваных – маладыя людзі ад 15 да 29 гадоў. Гомельская абласная асацыяцыі дзяцей і моладзі (АСДЭМА) дзесяты год запар праводзіць акцыю “Сьнідабойка”. Сёлета дзесятую, юбілейную, і прыехалі каманды з Менску, Сьветлагорску, Бабруйску, Буда-Кашалёва, Жлобіну, Рэчыцы, Турава.

Частка праграмы - сур’ёзная. Учора, да прыкладу, прайшоў сэмінар аб ўзьдзеяньні псыхатропных рэчываў на малады арганізм. Распавядае кіраўнік “АСДЭМА” Уладзімер Коўзалеў.

(Коўзалеў: ) “Калі мы пачыналі гэтую акцыю, прадстаўнікі моладзевых арганізацый прыдумалі вось гэта слова “Сьнідабойка”, і ўжо 10 гадоў яно працуе як рэкляма. У нас прайшоў ужо спартовы турнір па міні-футболе, на адкрытай пляцоўцы праходзяць спаборніцтвы па экстрэмальных відах спорту: катаньні на горках на веласіпедах, роліках, скейтах. На вуліцы пачаўся конкурс па графіці. Дэвіз – “Моладзь выбірае жыцьцё”. Сёньня ўвечары будуць працаваць два “танц-пола”, на адным – рок-музыканты, на другім – “рэп”, “хіп-хоп”, “брэйк-данс”. Каманды, што ўдзельнічаюць ў канцэртах, павінны мець у сваім рэпэртуары тэматычныя песьні”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG