Якуб Баратынські – дырэктар міжнародных праграмаў фонду імя Стэфана Баторыя – адной з найбольш знаных і аўтарытэтных недзяржаўных арганізацыяў у Польшчы – заявіў Радыё Свабода, што ягоная арганізацыя ўвогуле не займаецца палітычнымі, а выключна сацыяльнымі і адукацыйнымі праектамі:
(Баратыньскі: ) “Я стаўлюся да гэтага выключна, як да элемэнту прапаганды. Наша супрацоўніцтва зь беларускімі арганізацыямі ня мае нічога агульнага з палітыкай. Такія заявы непакояць, бо яны могуць яшчэ больш ускладніць дзейнасьць замежных недзяржаўных арганізацыяў у Беларусі. Гэта спроба паказаць тым, хто незадаволены сытуацыяй у Беларусі, што ва ўсім вінаватыя замежнікі”.
У сваю чаргу кіраўнік Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру Павал Казанэцкі пра абвінавачаньні беларускага КДБ у тым, што ягоная арганізацыя рыхтуе групы людзей для вулічных пратэстаў у Беларусі, даведаўся ад нашага радыё.
(Казанэцкі: ) “Для мяне гэта сьмешна – ну як можна рыхтаваць людзей, каб яны выйшлі на вуліцу? Альбо грамадзтва падтрымлівае палітыку беларускіх уладаў і тады ёй няма чаго баяцца, альбо беларускія ўлады папросту баяцца сваіх грамадзянаў, бо гэтыя ўлады нелегітымныя. Тады, сапраўды, можна баяцца шырокіх пратэстаў”.
Паводле словаў спадара Казанэцкага, Усходнеэўрапейскі цэнтар супрацоўнічае зь беларускімі няўрадавымі арганізацыямі, але ні пра якую падрыхтоўку людзей да ўдзелу ў акцыях пратэсту ня можа быць гаворкі.
(Казанэцкі: ) “Мы займаемся выключна падрыхтоўкай журналістаў і мясцовых дзеячоў, якія гатовыя разьвіваць дзейнасьць грамадзянаў у сацыяльнай, эканамічнай сфэры. Вядзецца больш пра пабудову грамадзянамі штодзённага жыцьця, а не падрыхтоўку нейкіх баевікоў”.
Павал Казанэцкі кажа, што падобныя выказваньні на адрас ягонай арганізацыі ужо зьяўляліся аднойчы ў іншай краіне:
(Казанэцкі: ) “Я думаю, што проста трэба на нейкага зваліць адказнасьць за свае памылкі. Такі тон выказваньняў, такія артыкулы былі таксама на адрас нашай арганізацыі таксама напярэдадні аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне. Гэтыя выказваньні зыходзілі ад тагачаснай намэнклятуры, якая не магла знайсьці ўжо месца ў новай Украіне”.
Паводле Паўла Казанэскага, падобныя захады рабілі таксама польскія ўлады ў часе ваеннага становішча ў кране на пачатку 1980-х.
Кіраўнік аддзелу публіцыстыкі часопісу “Newsweek Polska” Войцех Мазярскі таксама лічыць, што беларускія ўлады, шукаючы зьнешніх ворагаў, не прыдумалі нічога новага – палякі добра ведаюць такія прапагандысцкія захады з камуністычных часоў.
(Мазярскі: ) “Гэта ўлюбёныя прыёмы ўсіх дыктатараў, і мы добра памятаем дакладна – слова ў слова – такія ж абвінавачаньні уладаў ПНР на адрас “Салідарнасьці”. Прапаганда казала, што гэта агенты Рэйгана, якім дапамагаюць варожыя сілы з-за мяжы, рыхтуюць для іх кадры, даюць ім грошы. Прапагандысты Лукашэнкі дакладна выкарыстоўваюць узоры сваіх папярэднікаў з камуністычных часоў”.
Адметна, што адной з арганізацыяў, якая, паводле беларускага КДБ, месьціцца на тэрыторыі Польшчы і нібыта займаецца такой дзейнасьцю – Polish-US Institute for Democracy in Eastern Europe – увогуле не існуе.
Гл. таксама Роджэр Патоцкі ў Вашынгтоне абвяргае абвінавачаньні шэфа беларускага КДБ Шэф КДБ у інтэрвію "Reuters": КДБ зробіць усё, каб не дапусьціць рэвалюцыі