Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор прыгразіў рабочым МВЗ, якія перакрылі праспэкт


Любоў Лунёва, Менск Першы намесьнік старшыні Менгарвыканкама Мікалай Панцялей праводзіў сход з прадстаўнікамі Менскага Мотавэлязаводу. На сход запрасілі пракурора Ленінскага раёна Аляксея Стука, які папярэдзіў рабочых аб адказнасьці за правядзеньне несанкцыянаваных уладамі вулічных акцый.

Пры гэтым прадстаўнікі ўлады не рабілі ніякіх абяцаньняў рабочым што да паляпшэньня іх становішча і павышэньня заробкаў.

Нагадаем, 25 лістапада рабочыя заводу перакрылі Партызанскі праспэкт, патрабуючы выплаціць ім заробак. Прадстаўнікі адміністрацыі паабяцалі тады рабочым, што 29 лістапада завод зь імі разьлічыцца. Сапраўды, 29 лістапада рабочыя атрымалі затрыманыя заробкі.

Рабочыя казалі, што на сходзе выступіў пракурор Ленінскага раёна Аляксей Стук. Ён зачытаў некаторыя артыкулы крымінальнага кодэксу і паведаміў, што за правядзеньне несанкцыянаваных уладамі акцый рабочых прыцягнуць да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG