(Карэспандэнтка: ) “Ці верыце вы ў такія заявы? Як ставіцеся да гэтай сытуацыі?”
(Спадарыня: ) “Я ня веру ў гэта. Не дазволілі б, я б так сказала, каб нехта недзе там зьбіраўся. Гэта няпраўда”.
(Спадар: ) “Ня ведаю, я апошнім часам увогуле ні ўва што ня веру, у заявы ў тым ліку. Асабіста я сярод сваіх знаёмых такіх людзей не сустракаў”.
(Юначка: ) “Згодна верыць. Бо ў нашай краіне няма ніякіх правілаў, і ўсё, што ў нашай краіне творыцца, толькі на выключэньнях пабудаванае”.
(Спадар: ) “Я думаю, што ў Амэрыцы ёсьць іншыя справы, акрамя Беларусі. А гэта проста КДБ бюджэт сабе хоча падвялічыць”.
(Юначка: ) “Я ня ведаю, што сказаць, бо такія матэрыялы патрэбна правяраць. Стаўлюся да гэтага крытычна”.
(Карэспандэнтка: ) “Старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка заяўляе, што ЗША стварае ў Беларусі атрады баевікоў, што такія ўзброеныя групоўкі ўжо ёсьць у лясах каля Вялейкі. Ці верыце вы ў гэта, як ставіцеся да такіх заяваў?”
(Спадарыня: ) “Па-першае, я ня веру, а па-другое, мне пра гэта нават сьмешна чуць. Такія заявы павінны грунтавацца на дакладных зьвестках. А калі яны не прадастаўляюцца, то гэта няпраўда”.
(Юнак: ) “Не, ніколі я не паверу ў такія заявы. У нашай краіне ўсе дзяржаўныя ўстановы няпраўду кажуць — і пра адносіны з Амэрыкай, і на іншыя тэмы. Чаму ён так заяўляе? Таму што гэта выгадна Лукашэнку”.
(Спадарыня: ) “Не, канечне. Ну, якія ў нас фармаваньні ўзброеныя? У сьвятле таго, што адбылося ва Ўкраіне, у Грузіі — канечне, яны хвалююцца і хочуць напалохаць людзей. Але ня думаю, што нашых людзей можна чымсьці яшчэ напалохаць”.
(Спадар: ) “Я ня веру, што ў лясах ёсьць такія атрады баевікоў, падрыхтаваных ЗША для Беларусі. Навошта ім гэта рабіць? Увогуле, я чуў, што ў ЗША выйшаў “Акт аб дэмакратыі”. Яны кажуць, што ў Беларусі няма дэмакратыі й што трэба зьмяніць цяперашні лад, але ж ня ўзброеным шляхам. А гэта ўсё робіцца таму, што ў 2006 годзе будуць выбары і адміністрацыя прэзыдэнта і ўвогуле ўлада лічаць, што трэба запалохаць людзей, каб яны больш ахвотна галасавалі за прэзыдэнта”.