Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская прэса за 30 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Звязда”, 1945 год:

“У падрыхтоўчай рабоце да дня выбараў ёсьць яшчэ рад сур’ёзнейшых недахопаў. Як высветлена на нарадзе сакратароў райкомаў КП(б)Б Мінскай вобласці,многія райкомы партыі і пярвічныя партыйныя арганізацыі яшчэ зусім мала ўдзяляюць увагі палітыка-выхаваўчай рабоце сярод выбаршчыкаў… У раёнах обласці ёсць вёскі, дзе з выбаршчыкамі не праведзена яшчэ ніводнай гутаркі, не створаны гурткі па вывучэнню Сталінскай Канстытуцыі і выбарчага закона… Ёсць факты, калі нават у Мінску на многія вуліцы (Маляўшчынская, напрыклад) яшчэ ні разу не прыходзілі агітатары”.

“Бацькаўшчына”, 1955 год:

“Веснавыя нумары “Зьвязды”, прыкладам, запоўненыя артыкуламі тыпу “Датэрмінова выканаць плян веснавога севу”, “Пашырыць плошчы засеву кукурузы”, “Павысіць тэмпы веснавога севу” і інш., увосень гэтая-ж “Зьвязда” спачатку заклікае: “У час сабраць пасевы!”, “Выканаць плян збору!”, а пасьля… ўжо зьдзекуецца: “Хлеб дзяржаве”, “Бульбу дзяржаве”, “Гародніну дзяржаве”, іншымі словамі — усё дзяржаве, а што-ж калгасьніку? Гэтым ужо ні тая “Зьвязда”, ні дзяржава не клапоцяцца…”

“ЛіМ”, 1965 год:

“Здарылася, што ў Столінскім кінатэатры выйшлі са строю праекцыйныя лямпы. Запасных не аказалася. Да Брэста далёка — не паспееш з’ездзіць. А білеты на вячэрнія сеансы былі прададзены ўжо. І дырэктар кінатэатра С.Сімановіч вырашыў звярнуцца да суседзяў — кінафікатараў Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці Украінскай ССР. Суседзі выручылі. Кінасеансы ў Столінскім тэатры пачаліся без спазнення”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG