На імя рэктара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту Ўладзімера Шымава працягваюць прыходзіць лісты з розных эўрапейскіх студэнцкіх ды праваабарончых арганізацыяў і ўнівэрсытэтаў. Зь Нямеччыны, Франыцыі, Нідэрляндаў, Славеніі, Швэцыі і іншых краінаў. У рэктараце гэтыя лісты вывучаюць, але афіцыйнай рэакцыі на іх пакуль няма. На маё пытаньне: калі гэтая рэакцыя зьявіцца, прарэктар эканамічнага ўнівэрсытэту па вучэбнай працы Сяргей Шаўрук сказаў:
(Шаўрук: ) “Рэакцыя будзе ў самы бліжэйшы час. Я думаю, што і заўтра. Вось усё, што я магу вам сказаць”.
У рэктараце таксама зьдзіўленыя дзеяньньямі ў абарону Тацяны Хомы з боку міжнародных арганізацыяў. Там лічаць, што гэтыя арганізацыі павінны былі афіцыйна зьвярнуцца да рэктара з просьбай адпусьціць Тацяну ў Францыю на зьезд Зьвязу нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы.
Тацяна Хома сёньня наведала офіс АБСЭ ў Менску:
(Хома: ) “Ініцыятыва гэтай сустрэчы зыходзіла не ад мяне. Яны самі мяне запрасілі, каб запытацца, у якую сытуацыю я трапіла. Супрацоўнікі офісу атрымалі зварот эўрапейскіх структураў АБСЭ. Мне сказалі, што папрабуюць разгледзець маю сытуацыю і абмяркуюць, якім чынам яны маглі б мне дапамагчы”.
У абарону Тацяны Хомы таксама выступіў Эўрапейскі моладзевы парлямэнт. Днямі ў Беластоку праходзіла сэсія гэтай моладзевай арганізацыі. У справе абароны Тацяны быў створаны адмысловы камітэт. Таксама была прынятая рэзалюцыя з патрабаваньнем аднавіць спадарыню Хому ва ўнівэрсытэце. Ня выключана, што ў бліжэйшы час сябры і аднадумцы Тацяны могуць распачаць акцыі пратэсту ў яе абарону.