Вядомы гісторык Ігар Кузьняцоў займаецца дасьледаваньнем мэтодыкі савецкіх спэцслужбаў у барацьбе з палітычнымі апанэнтамі, пэрыядам сталінскіх рэпрэсіяў і савецкіх дысыдэнтаў. Ён лічыць, што прапанаваныя цяпер папраўкі ў Крымінальны кодэкс Беларусі — проста з савецкага часу. Спадар Кузьняцоў згадвае артыкул 58 Крымінальнага кодэксу РСФСР і адпаведныя артыкулы 64 і 65 Крымінальнага кодэксу БССР у рэдакцыі 1927 году:
(Кузьняцоў: ) “Там якраз прадугледжвалася крымінальная адказнасьць за ўсе гэтыя фармулёўкі — падрыў прамысловасьці, здрада радзіме, зварот да замежных краінаў... Знакаміты артыкул 58, пункт 10 — “антысавецкая агітацыя і прапаганда”. Калі нехта казаў, што ў нас горш, чым у іх, — ён падпадаў пад гэты артыкул. Таму гэта вяртаньне да савецкай практыкі. Мы гэта ўсё праходзілі. Пасьля распаду Савецкага Саюзу, ва ўмовах дэмакратыі гэта зьнікла, а цяпер вяртаецца. Адзінае, што пакараньне больш мяккае, больш мяккая рэдакцыя гэтага артыкулу”.
Паводле вядомага адваката Гары Паганяйлы, вяртаньне крымінальнай адказнасьці за “дыскрэдытацыю” ёсьць лягічным крокам беларускіх уладаў.
(Паганяйла: ) “Спачатку ўводзяць адзіную ідэалёгію, для ўсіх адзіную і правільную, якую нам навязваюць цяперашнія ўлады. А цяпер вось і крымінальнае пакараньне за адступніцтва, за дыскрэдытацыю краіны. А што значыць — за іншадумства атрымаць зьняволеньне? Па сутнасьці, мы аказваемся сёньня рэальна ў 1937 годзе”.
Паводле гісторыка Анатоля Грыцкевіча, уводзячы такія папраўкі да крымінальнага заканадаўства, Беларусь ідзе ў кірунку, супрацьлеглым дэмакратыі.
(Грыцкевіч: ) “Калі ёсьць нейкі артыкул, то можна знайсьці заўсёды ў дзеяньнях ці выказваньнях людзей зачэпку для абвінавачаньня. Аказваецца, яшчэ грамадзтва ў асноўным засталося ў мінулым, яшчэ захаваліся страх, падпарадкаванасьць. А непасрэдна гэта зьвязана з будучымі выбарамі, каб прыдушыць усё незадавальненьне ці выступы супраць магчымых парушэньняў пры выбарах з боку ўлады”.
Акадэмік Радзім Гарэцкі заўважае, што перад выбарамі з боку ўладаў ідзе націск па ўсіх кірунках. Прапанаваныя артыкулы для Крымінальнага кодэксу пераклікаюцца з савецкім часам.
(Гарэцкі: ) “Паводле сумнавядомага артыкулу 58 любому чалавеку можна было прышпіліць ўсё што заўгодна. У той час за самы просты анэкдот ужо можна было “загрымець” вельмі моцна і далёка. Так што гэта — той жа кірунак”.
Паводле старшыні Маскоўскай Хэльсынскай групы Людмілы Аляксеевай, кіраўніцтва Беларусі яшчэ мысьліць катэгорыямі мінулага стагодзьдзя, катэгорыямі дыктатураў.
(Аляксеева: ) “Канечне, могуць прыняць закон, канечне, будуць асуджаць паводле гэтага закону людзі, бо паводле закону больш зручна. Але ў сучасным сьвеце правіцелі, якія так робяць, толькі набліжаюць свой крах”.