“Ракіроўка” польскіх тэлеканалаў адбылася менавіта раптоўна: ніхто нікому нічога не патлумачыў, не папярэдзіў. Замену зрабіла фірма “Гарант”, якая абслугоўвае калектыўныя тэлеантэны. Там спаслаліся на міністэрства інфармацыі, якое “параіла” пазбыцца такім чынам Першага польскага каналу. Маўляў, каб вывучыць рэакцыю гледачоў. А калі гэтая рэакцыя стала вядома, чыноўнікі пачалі ўсё больш раздражняцца. Адна гарадзенская журналістка атрымала вялікі водгук на сваю публікацыю пра замену TVP-1: гарадзенцы тэлефанавалі і гаварылі, што глядзелі “Варшаву” дзесяцігодзьдзямі, дзякуючы тэлепраграме вывучылі польскую мову, інваліды, якія ня могуць трапіць у касьцёл, прызвычаіліся глядзець па тэлевізары імшу. І вось дзяўчына тэлефануе ў “Гарант”, а там, пачуўшы, што гэта журналістка, кідаюць слухаўку. У міністэрстве інфармацыі падазрона пытаюцца: чыё заданьне вы выконваеце? Атрымліваецца, што рэакцыя гледачоў была чыноўнікам якраз непатрэбная.
Ініцыятыва зыходзіла ад актывістаў Саюзу палякаў—таго, які не прызнаюць улады. Вось, дарэчы, у мяне новы нумар газэты “Glos znad Niemna”—“у эміграцыі”. У ім цэлая старонка прысьвечана праблеме з польскім тэлебачаньнем, зь якой зьнянацку сутыкнуліся гарадзенцы. Чытачоў заклікаюць таксама накіраваць ліст міністру інфармацыі Русакевічу з патрабаваньнем вярнуць TVP-1. Побач дзьве нататкі: у адной чытач выказвае непаразуменьне чаму так адбылося, другая—гэта цытата з прэзыдэнта Лукашэнкі наконт “інфармацыйнай вайны”, якую нехта нібыта вядзе супраць Беларусі. Ёсьць таксама публікацыя пад назвай “Лукашэнка супраць TVP”. Ці існуюць шанцы ў такім разе, каб гарадзенскія гледачы дамагліся свайго?—пра гэта я пацікавіўся ў галоўнага рэдактара газэты Анджэя Пісальніка.
(Пісальнік:) “Адключэньне польскага тэлебачаньня ня трэба ўспрымаць толькі як крыўду для палякаў, гэта крыўда для ўсіх гарадзенцаў: для беларусаў, рускіх, незалежна ад нацыянальнасьці. Зьвяртаючыся да міністра грамадзяне з тым, каб ім вярнулі польскае тэлебачаньне, яны даюць шанец уладзе адумацца і вярнуць людзям тое, да чаго ў Горадні і на Гарадзеншчыне—у памежных раёнах людзі прызвычаіліся нават не гадамі, а дзесяцігодзьдзямі, бо нават у савецкія часы людзі ў нас тут спакойна прымалі Польскае тэлебачаньне і нават у найбольш сумныя часы ваеннага становішча ў Польшчы”.
Трэба сказаць, што тэлеканал TVP-1 быў ня першым, спачатку зьнікла польская праграма Гарадзенскага тэлебачаньня, якая выходзіла ў эфір штотыдзень. Анджэй Пісальнік, аднак, лічыць, што калі б цяпер аднавіць такую праграму, яна будзе толькі па форме польскай, зьмест яе будзе ідэалягічна адпавядаць таму прадукту, які выдае сёньня Беларускае тэлебачаньне.
Сёньня у Варшаве можна ўбачыць плякаты, прысьвечаныя парушэньням свабоды слова ў Беларусі: на адным галоўны рэдактар забароненай газэты “Пагоня” Мікола Маркевіч, на другім—Анджэй Пісальнік. Анджэй Пісальнік так ўспрымае гэты факт:
(Пісальнік:) “На самой справе варта было б разьвесіць гэтыя партрэты ў Беларусі. Але нельга павесіць партрэт з заклеенымі вуснамі ў Беларусі, і ў гэтым і ёсьць сымбаль таго, што мы ня можам выказваць свае меркаваньні па тых іншых пытаньнях, што, дарэчы, пацьвярджаюць і гэтыя зьмены ў крымінальным заканадаўстве Беларусі”.
Дарэчы, “Glos znad Niemna”, які рэдагуе Анджэй Пісальнік, сёньня друкуюць у Польшчы і перапраўляюць праз мяжу.