Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакінуць слова на дабрыдзень


Сяргей Панізьнік, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Народная мудрасьць павучае: слова трэба трымаць на дабрыні, не рабі другому, што ня люба самому... Але ж хто сёньня жыве, “не говоря худого слова”? Толькі праведнікі? Бываюць сярод іх і тыя, што гавораць: “Кто вчера солгал, тому завтра не поверят”.

Мама, вечная ёй памяць, павучала мяне: "Пакідай слова на дабрыдзень! У сварку хочацца скочыць? Помні: лепш не даеўшы, ды спакойна пасядзеўшы. Астынь і не разводзь балясы, пагавары з чалавекам лёзна, так, каб і назаўтра ня сорамна было зь ім сустрэцца і павітацца: “Дабрыдзень, братка!”

Пасьля мамы й другія настаўнікі вучылі: не круці мітулямі (будзь праўдзівы), ідзі на любкі (на згоду, на паразуменьне). Было ясна: хто ня гневаецца, таму золатам дарога пасьцелена.

Варта жыць і Бога не гнявіць. Тады і ў журбу прамень усьмешкі прыйдзе…

Пакідайце слова на дабрыдзень!

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG