(Бугайскі: ) "Адная з характарыстык савецкага рэжыму і постсавецкіх рэжымаў сёньняшняй Беларусі і Расеі тая, што яны хочуць выглядаць як мага больш легітымнымі і папулярнымі", – кажа Януш Бугайскі.
(Бугайскі: ) "Вядома, Лукашэнка можа зачыніць усе газэты і недзяржаўныя і палітычныя арганізацыі адным махам, але ён выбірае працэс, які прыкрываецца законнасьцю. У гэтай гульні Беларусь і Расея адна адну падтрымліваюць і ва ўнутранай і ў міжнароднай палітыцы. Другая прычына – страх. Нягледзячы на тое, што ён і бяз новых паправак можа забараніць усякую апазыцыю, ён, як і кожны дыктатар, баіцца, што сытуацыя можа выйсьці з-пад яго кантролю".
На думку Бугайскага, улады будуць ужываць гэтыя папраўкі для стрымліваньня таго, што засталося ад незалежных мэдыяў, грамадзянскай супольнасьці, і задушэньня публічных пратэстаў, калі фальсыфікацыі выбараў стане відавочнай.
Ён лічыць, што закон таксама мае на мэце адштурхнуць міжнародныя арганізацыі ад падтрымкі беларускай апазыцыі і маніторынгу выбараў. Для Лукашэнкі было б лепей, калі б міжнародная супольнасьць ігнаравала яго выбары, чым назірала за імі і абвясьціла іх нелегітымнымі.
З гэтага пункту гледжаньня, лічыць Бугайскі, Захаду мусіць наадварот узмацніць свой уплыў, а не дыстанцыявацца ад працэсаў у Беларусі на падставе таго, што Беларусь не выконвае міжнародныя пагадненьні.
(Бугайскі: ) "Мы, і ЗША і Эўропа, мусім быць яшчэ больш інтэнсіўна заангажаваныя ў супрацоўніцтва з апазыцыяй і незалежнымі маніторынгавымі арганізацыямі. Пакуль гэта не адбываецца на ўзроўні, які я б хацеў бачыць. Але да выбараў яшчэ засталося трохі часу, каб ЗША і Эўразьвяз выпрацавалі ўзгодненую палітыку".
Спадар Бугайскі лічыць, што Захаду варта было б выпрацаваць палітыку ізаляцыі кіруючай клікі і набліжаных да Лукашэнка асоб, але бюракратыі і некаторым сябрам Вярхоўнага савету прапанаваць альтэрнатыву кантактаў з Захадам. На яго думку, поўная ізаляцыя цалкам паверне бюракратыю да Лукашэнкі і Расеі.
(Бугайскі: ) "Калі паглядзець на нашыя дачыненьні з камуністычнымі краінамі 70-80-х гадоў, тады існавала палітыка заангажаванасьці і матывацыі асобных афіцыйных асоб праводзіць рэформы".
Гл. таксама: За "дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь" можна будзе атрымаць 2 гады Праваабаронцы патрабуюць ад А.Лукашэнкі адклікаць папраўкі Валянцін Стэфановіч: калі б дэпутаты не хацелі прымаць гэтыя папраўкі, яны б за іх не галасавалі Богдан Кліх: “Такое права нельга паважаць” Вацлаў Станкевіч: Беларускія улады надалей самаізалююцца Акадэмік Вайтовіч: “Дыктатар хоча быць дыктатарам да канца жыцьця”