28 лістапада два сыны вязьня Ігар і Павал, а таксама жонка былога міністра і амбасадара Тацяна наведалі яго ў менскай калёніі, дзе ён адбывае пакараньне пазбаўленьнем волі на 3,5 гады.
Зразумела, што яны, перадусім, хваляваліся пра стан ягонага здароўя – літаральна два тыдні таму дактары з мэдычна-рэабілітацыйнай экспэртнай камісіі Міністэрства аховы здароўя, прызналі Міхаіла Марыніча інвалідам другой групы. На шчасьце, бацька апошнімі днямі пачуваецца крыху лепш, адзначае Ігар Марыніч:
(Ігар Марыніч: ) "Я лічу, што яму стала лепш. Ён нават пахадзіў, пахваліўся, што нага дзейнічае лепш. Але ж яму патрэбная нармальная рэабілітацыя. А ў гэтай калёніі часам холадна, часам цёпла. Ацяпленьне то ўключаць, то выключыць, ды яшчэ нейкія збоі здараюцца".
Вільгаць і холад у турме не даюць магчымасьці кардынальна палепшыць здароўе. І таму былы міністар казаў сваякам, што хацеў бы лячыцца ў звычайным, а не ў турэмным шпіталі. Але нават хвароба не зламіла духу Міхаіла Марыніча, цьвердзіць ягоны сын Ігар:
(Ігар Марыніч: ) "Самае галоўнае, што нам падабаецца, – ягоны дух застаўся вельмі моцны, ён ня зломлены. Бацька вельмі цьвяроза аналізуе сытуацыю, ён да гэтага часу атрымлівае "Народную Волю" і ведае пра тое, што адбываецца ў краіне".
Я спытаўся Ігара Марыніча, што цяпер найбольш непакоіць ягонага бацьку. Ігар адказвае, што вязень занепакоены, яму падаецца, што аб''яднаныя дэмакраты мусяць дзейнічаць больш рашуча:
(Ігар Марыніч: ) "Ён лічыць, што Кангрэс дэмакратычных сілаў губляе тэмп. І гэта можа быць вельмі небясьпечна".
Жонка Міхаіла Марыніча, якая атрымала магчымасьць застацца ў калёніі побач з мужам на тры дні, гаворыць, што ён вельмі ўдзячны ўсім за падтрымку.
***
Міхаіл Марыніч быў пакараны на 3,5 гады зьняволеньня за крадзеж маёмасьці няўрадавай арганізацыі. Вінаватым сябе ён дагэтуль не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі матывамі.