Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў “эміграцыйны” нумар газэты “Głos znad Niemna”


Сяргей Астраўцоў, Горадня Да чытачоў у Беларусі трапіў яшчэ адзін нумар “Głosu znad Niemna” з пазнакай “у эміграцыі”. Як і раней, газэту надрукавалі ў Польшчы пры дапамозе Камітэту “Салідарныя зь Беларусьсю”, які быў заснаваны сябрамі і прыхільнікамі партыі “Закон і справядлівасьць”. Са зьместам нумару вас пазнаёміць наш гарадзенскі карэспандэнт.

Галоўны рэдактар газэты Анджэй Пісальнік піша пра тое, што кіраўніцтва афіцыйна прызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў мусіць падпісаць дамовы з аддзеламі культуры выканкамаў у тых гарадах, дзе існуюць Дамы польскія, пабудаваныя за грошы польскай дзяржавы. Аўтар мяркуе, што ўладам замахнулася ўзяць пад кантроль гэтыя дамы, як раней адбылося з польскамоўнымі школамі ў Горадні і Ваўкавыску. А калі так здарыцца, можа адбыцца “чыстка кадраў”, і ўлады паставяць кіраваць гэтымі дамамі сваіх людзей, прагназуе журналіст.

Кіраўніца Берасьцейскага абласнога аддзелу СПБ, непрызнаванага ўладамі, Аліна Ярашэвіч крытычна выказваецца наконт дапамогі з боку польскіх уладаў. Яна мяркуе, што рашэньні, якія датычылі беларускіх палякаў, прымаліся без кансультацыяў зь імі, бяз добрага веданьня сытуацыі ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG