Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Скрабец спыніў галадоўку


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта паведаміла Аляксандра Скрабец — жонка вядомага апазыцыйнага палітыка, кіраўніка дэпутацкай групы “Рэспубліка” ў Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня.

Паводле спадарыні Скрабец, кіраўніцтва менскага ізалятару па вуліцы Валадарскага нарэшце выканала патрабаваньне вязьня і перавяла яго са звычайнай камэры ў камэру, умовы ўтрыманьня ў якой лічацца набліжанымі да шпітальных. Аляксандра Скрабец, прафэсійны лекар, паведаміла, што сёньня яна перадала мужу лекі, якія, як яна спадзяецца, дапамогуць яму лягчэй пераносіць хваробу — абвастрэньне падагры.

Гэта была ўжо трэцяя галадоўка Сяргея Скрабца.

Крымінальная справа, заведзеная супраць Сяргея Скрабца, якога абвінавачваюць у трох парушэньнях заканадаўства — выманьваньні крэдытаў у дзяржавы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці і падрыхтоўцы да дачы хабару ў асабліва буйных памерах— цяпер знаходзіцца ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Сяргей Скрабец летам 2004 году ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў, якія патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Летась у кастрычніку ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі з просьбай пра палітычны прытулак, аднак атрымаў адмову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG