Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Кулінковіч камэнтуе перамогу Ксеніі Сітнік на "Eurovision"


Ігар Карней, Менск Перамога 10-гадовай мазыранкі Ксеніі Сітнік у дзіцячым конкурсе “Эўрабачаньне-2005” успрынятыя з рознымі пачуцьцямі. Найперш, цяжка патлумачыць: чаму, прадстаўляючы ў Бэльгіі Беларусь, дязўчынка засьпявала па-расейску?

Апроч таго, дзяржаўныя ідэолягі пасьпяшаліся заявіць: маўляў, да перамогі наўпрост спрычынілася вышэйшае кіраўніцтва краіны, у прыватнасьці, прэзыдэнцкі спэцфонд у падтрымку таленавітай моладзі. Намесьнік кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Алег Праляскоўскі удакладніў: перамога дзяўчынкі – гэта яскравы прыклад працы дзяржавы з талентамі. “Менавіта на гэта скіраваная дзейнасьць дзяржавы на чале з Аляксандрам Лукашэнкам”, – падсумаваў Праляскоўскі.

Адзін з папулярных беларускіх музыкаў, лідэр гурту “Нэйра-Дзюбель” Аляксандар Кулінковіч лічыць, што ўрэшце атрымаецца так, як і заўсёды – перамогу прысудзяць не выканаўцу, а міністэрству ці нейкаму ідэалягічнаму падразьдзяленьню.

(Кулінковіч: ) “Калі стала зразумела, што яна перамагла, мы з жонкай практычна ва ўнісон вымавілі: “Ну, зараз пачнецца!” – прадчуваючы неверагодную радасьць усемагчымых арганізацый, якую ўсё гэтую справу будуць на сябе цягнуць. Асабіста мне было нават ня вельмі прыемна, што гэтую перамогу нам аддалі, паколькі разьдзіманьнем усёй гэтай шуміхі, незразумелым перацягваньнем гэтай беднай дзяўчынкі на сябе (і гэта ўжо адбываецца), перамогу апаганяць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG