Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўніцы БРТІ, якая выдала тэхпашпарт на будынак пратэстанцкай грамадзе “Новае жыцьцё”, не працягнулі кантракту


Любоў Лунёва, Менск Загадчыцу аддзелу БРТІ Людмілу Якімовіч звальняюць з працы. 21 кастрычніка яна выдала пратэстанцкай грамадзе “Новае жыцьцё” тэхнічны пашпарт на будынак былога кароўніку ў мікрараёне Сухарава на ўскраіне Менску.

Днямі Менгарвыканкам запатрабаваў, каб вернікі аддалі прыватызаваны і адрамантаваны будынак гарадзкім уладам, кошт якога чыноўнікі ацанілі на 23 мільёны рублёў. Сярэдні кошт аднапакаёвай кватэры ў Менску цяпер складае 30 мільёнаў рублёў.

Канфлікт пачаўся ў жніўні сёлета, калі гарвыканкам пазбавіў грамаду зямельнага надзелу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG