Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня 42-гі дзень галадоўкі за кратамі Мікалая Аўтуховіча


Сяргей Астраўцоў, Горадня У сярэдзіне дня ў арыштаванага адбудзецца сустрэча з адвакатам Надзеяй Станкевіч. Сьледзтва ў яго крымінальнай справе набліжаецца да канца.

У Ваўкавыску ў галадоўцы салідарнасьці з Аўтуховічам стала на аднаго ўдзельніка меней. Дырэктар прадпрыемства “Ніка-транс” Юры Лявонаў паведаміў, што вымушаны быў скончыць галадоўку. Ён патлумачыў, што стаў горш сябе адчуваць, а яго вельмі напружаная праца вымагае сёньня шмат высілкаў. Пагатоў праз тыдзень на прадпрыемстве чакаецца новая падатковая праверка.

Шэсьць ваўкавыскіх галадоўнікаў 11-ы дзень працягваюць сваю акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам.

Мікалая Аўтуховіча арыштавалі 14 кастрычніка ў Горадні. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Яму налічылі недаплачаных падаткаў на 679 мільёнаў рублёў. Крымінальная справа супраць прадпрымальніка датычыць другой часткі артыкулу 243, якім прадугледжанае пакараньне — ад трох да сямі гадоў зьняволеньня. Суд можа пры гэтым таксама канфіскаваць маёмасьць.
XS
SM
MD
LG