Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У былой дзіцячай паліклініцы шыкоўнага эўрарамонту будуць лячыцца чыноўнікі


Іна Студзінская, Менск Агляд незалежнага друку

“Усё лепшае – чыноўнiкам?” – задае рэзоннае пытаньне “Народная Воля”. У Менску пасьля шыкоўнага эўрарамонту адкрылася былая 4-я дзiцячая палiклiнiка. Мармуровая падлога, шклопакеты на вокнах, скураныя крэслы ў калiдорах. Але цяпер ля дзьвярэй кабiнэтаў сядзяць не маленькiя пацыенты, а высокапастаўленыя чыноўнiкi. Лячэбная ўстанова перададзеная Рэспублiканскай бальнiцы Кiраваньня справамi прэзыдэнта.

“Пад грыфам “Сакрэтна” “Народная Воля” распавядае пра барацьбу за Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, 42,6% акцыяў якога належыць “Слаўнафце” (фактычны гаспадар “Слаўнафты” – Раман Абрамовіч, губэрнатар Чукоткі, уладальнік Чэлсі”).

“Брестский курьер” паведамляе пра першую ахвяру сярод прыхільнікаў Аляксандра Мілінкевіча. Пасьля сустрэчы са студэнтамі Баранавіцкага недзяржаўнага эканоміка-юрыдычнага каледжу арганізатар яе, выкладчык Віктар Сырыца вымушаны быў напісаць заяву па ўласным жаданьні.

Распавядае намесьнік рэдактара “Брестского курьера” Зьміцер Паталятаў:

(Паталятаў: ) “Кіраўніцтва каледжу неадкладна выклікалі ў Міністэрства адукацыі, і яно было вымушана вырашаць дылему: альбо мяцежны выкладчык, альбо пэрспэктыва не прайсьці ў канцы году атэстацыю. Рашэньне прыняў сам Віктар Сырыца. Ён так сказаў: “Я напісаў заяву на звальненьне. Бо студэнтаў запалохвалі, казалі, што яны ніколі ў дзяржаўны ўнівэрсытэт не паступяць. І я бачыў сьлёзы на гэтых дзяцей”.

Сьветлагорскі “Ранак-плюс” паведамляе, што прынята рашэньне значна пашырыць межы самага маладога беларускага гораду – новыя мікрараёны плянуецца будаваць за чыгункай. І праз пару год у горадзе зьявіцца сучасны Палац гульнёвых відаў спорту.

“Бобруйскій курьер” працягвае тэму змаганьня з “кропкамі”, што гандлююць нелегальным сьпіртам. Гарвыканкам загадаў да 28 лістападу міліцыі навесьці парадак у гэтай сфэры.

Гаворыць журналіст “Бобруйского курьера” Віктар Качан.

(Качан: ) “Выказваецца недаўменьне старшыні гарвыканкаму, што, супрацоўнікі міліцыі, добра ведаючы гэтыя кропкі, нічога ня робяць для таго, каб іх ліквідаваць”.

“Комсомольская правда” в Белоруссии”. У Менску з малатка ідзе каштоўнасьць, якую можна параўнаць з Крыжом Эўфрасіньні Полацкай – падарунак Хаджы-Гірэя князю Вітаўту, срэбны пояс, які ацэньваюць у 80 тысяч даляраў. Сёлета ў купалаўцаў два юбілеі: 85 гадоў таму пачала адлік гісторыя самога тэатральнага калектыву, а будынак, дзе працуе трупа, быў ўзьведзены 115 гадоў таму. Але ня ўсе ведаюць, што у 70-я тэатар хацелі перанесьці ў Парк Горкага, дзе цяпер Кола агляду, піша “Камсамолка”.

“Шэсьць розных свабодаў” – нямецкі погляд на беларускую моладзь. У сьвежым нумары “Нашай Нівы” чытайце рэцэнзію Аляксея Кудрыцкага на фільм “89 мiлiмэтраў” 26-гадовага нямецкага рэжысэра Сэбасьцьяна Хайнцэля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG