Доўгатэрміновае спатканьне сваякоў з Валерам Леванеўскім было прызначана на 23 лістапада яшчэ падчас апошняга іх спатканьня паўгоду таму. Але два тыдні таму Валер Леванеўскі быў пакараны пазбаўленьнем спатканьня.
Прычына пакараньня дакладна не была вядомая. Паводле адной вэрсіі, у вязьня падчас ператрусу знайшлі нейкія забароненыя рэчы. Але праўда аказалася прасьцейшай. Сёньня ў калёнію прыехаў сын вязьня Ўладзімер Леванеўскі і наўпрост запытаў у намесьніка начальніка калёніі спадара Кармановіча, за што ягонага бацьку пакаралі самым адчувальным для вязьня пакараньнем – пазбаўленьнем сустрэчы з роднымі. Вось якім, паводле сына Леванеўскага, быў адказ міліцыянта.
(Уладзімір Леванеўскі: ) “Што ложак быў дрэнна запраўлены. Адказаў, што гэтая прычына. Я спытаўся, чаму яго за гэта не пакаралі інакш, нейкай вымовай ці пазачарговым дзяжурствам якім? Але той нічога пэўнага не патлумачыў, адказаў толькі, што вось так вырашылі і ўсё”.
У лісьце, які днямі сын атрымаў ад бацькі, той піша, што насамрэч яго пакаралі за скаргі, якія ён працягвае пісаць ў вышэйшыя інстанцыі на адміністрацыю калёніі. Паводле Валера Леванеўскага, людзі, якія яго пакаралі, вельмі помсьлівыя. Пасьля сёньняшняй сустрэчы з турэмшчыкамі бацькі Ўладзімер з такой высновай згодны.
Нагадаем, Валер Леванеўскі 13 лістапада абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супроць пазбаўленьня спатканьня і трымае яе дагэтуль. Ён настойвае на адмене пакараньня і адстаўцы супрацоўнікаў калёніі, якія яго пакаралі.
Пра стан здароўя галадоўніка вядома, што ён адчувае сябе горш, у яго замарудзілася мова. У калёніі кажуць, што за Леванеўскім назіраюць дактары, а знаходзіцца ён ў мэдычнай частцы калёніі.
Дарэчы, у Івацэвіцкую калёнію сына Леванеўскага адвозіў на сваім аўтамабілі Аляксандар Васільеў, намесьнік Леванеўскага па кіраўніцтву стачкамам гарадзенскіх прадпрымальнікаў. Больш за год таму Валер Леванеўскі і Аляксандр Васільеў былі пакараныя двума гадамі калёніі за паклёп на прэзыдэнта. Улетку Аляксандр Васільеў выйшаў з калёніі па амністыі, а да Валера Леванеўскага амністыю не ўжылі, спаслаўшыся на тое, што ў яго былі парушэньні турэмнага рэжыму.
***
Нагадаем, паклёп на прэзыдэнта гарадзенскія судзьдзі убачылі ва ўлётцы, якую распаўсюдзілі Валер Леванеўскі і Аляксандр Васільеў. “Прыйдзі і скажы, што ты супраць таго, каб нехта за твой кошт езьдзіў у Аўстрыю адпачываць, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненьне”,– было напісана ў гэтай улётцы.