(Навумчык: ) З Барысам мы аднакурсьнікі па журфаку, таму прашу слухачоў не зьдзіўляцца, што мы крыху парушым эфірныя палітэсы і будзем весьці размову на “ты”. Напачатку – пра сытуацыю вакол стварэньня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў. У эфіры “Свабоды” гучалі рэпартажы пра тое, як адбываўся гэты сход, як туды не пускалі цябе і старшыню Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алеся Пашкевіча - ня будзем зноў праглядаць усю храналёгію падзеяў. Але вось учора прыйшла інфармацыя, што ваш саюз – той саюз, у якім былі Купала, Колас, Быкаў, у якім сёньня Барадулін, Казько, Разанаў, Бураўкін, Гілевіч – што гэты саюз нібыта пад пагрозай закрыцьця. Ці ня мог бы ты прасьвятліць сытуацыю? Што адбываецца? Якая твая ацэнка?
(Пятровіч: ) “Я хачу нагадаць, што за апошнія дзесяць гадоў гэта ня першая спроба стварыць праўладны саюз. Папярэднія спробы заканчваліся нічым – варта нагадаць хоць бы “менскую гарадзкую пісьменьніцкую арганізацыю”. У прынцыпе я спакойны за будучыню нашага саюзу, я ведаю тых людзей, якія ўтвараюць новую арганізацыю – гэта лебедзь, рак і шчупак, кожны будзе цягнуць у свой бок. Тым болей, што яны шукаюць нейкіх падачак ад дзяржавы, і калі пачнуцца гэтыя падачкі, то хутчэй за ўсё яны між сабою перасварацца за нейкія званьні, узнагароды, кабінэты, машыны ці яшчэ там што-небудзь. А калі гэтага ня будзе – то тым больш яны разьбягуцца як тараканы. Так што я спакойны...”
(Навумчык: ) Цяпер пра “Дзеяслоў”. Мы ведаем, што шэраг незалежных сродкаў масавай інфармацыі не патрапіў у падпісны каталёг на будучы год. Якая сытуацыя зь “Дзяесловам”?
(Пятровіч: ) “Добра, што наш часопіс застаўся ў падпісным каталёгу, хоць мы чакалі горшага, бо сытуацыя разьвіваецца так, што чакаць чагосьці добрага не выпадае. Але тым ня менш падпіска на часопіс ёсьць, і я хацеў бы заклікаць нашых патэнцыйных слухачоў зьвярнуць на гэта ўвагу, схадзіць на пошту і падпісацца на часопіс”.
(Навумчык: ) Барыс, вось, выходзіць незалежны часопіс “Дзеяслоў”, выходзіць незалежны часопіс “Архэ”, хоць у яго крыху іншая спэцыфіка – там больш палітычныя тэмы, публіцыстыка, але друкуюцца і літаратурныя творы. Ёсьць “афіцыйныя” часопісы – “Полымя”, “Нёман”. Ці гэткая колькасьць часопісаў дастатковая для 10-мільённай краіны ці ўсё ж гэтага мала?
(Пятровіч: ) “На мой погляд, абсалютна мала. Літаратурныя часопісы павінны выходзіць ня толькі ў Менску, але абавязкова і ў кожным абласным горадзе, дзе ёсьць пісьменьнікі, дзе ёсьць пісьменьніцкія суполкі. Да таго ж у нас павінна быць шырокая структура часопісаў, якія будуць пісаць ня толькі чыста пра літаратуру, а, скажам, і пра драматургію, пра публіцыстыку. Павінны быць часопісы для дзяцей, якіх на сёньня няма. Я ўжо не кажу пра тое, што на сёньня няма часопісаў пра тэатар, пра кіно, пра музыку. Так што чым болей будзе часопісаў і чым болей будзе розных часопісаў – тым лепей. У гэтым выпадку і “Дзеяслоў”, і “Архэ”, і “Полымя”, і “Маладосьць” толькі дапаўняюць адзін аднаго і ні ў якім выпадку не зьяўляюцца супернікамі або канкурэнтамі. На літаратурным полі месца хопіць усім, і чым болей будзе такіх выданьняў – тым лепей”.
(Навумчык: ) Якія творы цяпер у рэдакцыйным партфэлі “Дзеяслова”? Што чакае чытачоў у найбліжэйшых нумарах часопіса?
(Пятровіч: ) “Якраз на гэтую тэму мне гаварыць найпрасьцей, бо сапраўды ёсьць пра што сказаць, будзе што пачытаць. Найперш мы рыхтуем да друк новыя раманы Кастуся Тарасава і Вольгі Іпатавай, аповесьці Андрэя Федарэнкі, Юрыя Станкевіча – я, мусіць, буду толькі імёны называць: хто канкрэтна. Прозу Сяргея Рублеўскага, Янкі Брыля, Віктара Карамазава, Вінцэся Мудрова, празаіка зь Беластоку Міхася Андрасюка, вершы Рыгора Барадуліна, Ніла Гілевіча, Сяргея Законьнікава, Уладзімера Някляева, Леаніда Дранько-Майсюка... Я шмат разоў казаў, што “Дзеяслоў” стараецца друкаваць усё лепшае, што ёсьць у беларускай літаратуры, што зьяўляецца сёньня, і гэтага прынцыпу мы будзем прытрымвацца і надалей. З публіцыстыкі – я б хацеў назваць шыкоўную рэч Віктара Казько, публіцыстыку Анатоля Сідарэвіча, Генадзя Лыча, Уладзімера Арлова. Будзем друкаваць спадчыну Язэпа Драздовіча. Ну і вядома ж, спадчыну незабыўнага Васіля Ўладзімеравіча Быкава”.
(Навумчык: ) Барыс, ты згадаў нейкую “шыкоўную рэч Казько” – чаму гэтым разам прысьвечаная ягоная публіцыстыка?
(Пятровіч: ) “Вось якраз у нас вельмі мала на сёньня публіцыстыкі пра сучаснасьць, пра тое, як мы сёньня жывем, пра тое, што адбываецца вакол нас, і гэты погляд вачыма пісьменьніка на сёньняшнюю сытуацыю – якраз пра гэта публіцыстыка Віктара Казько. За апошні час ён напісаў некалькі цудоўных раманаў, якія друкаваліся раней у “Полымі”, а цяпер у “Дзеяслове”. Дык вось, гэта – працяг ягоных развагаў над нашым сёньняшнім жыцьцём”.
(Навумчык: ) Барыс, яшчэ гадоў дваццаць таму, у час закату Савецкага Саюзу, маладым было вельмі цяжка друкавацца, каб выдаць кнігу трэба было чакаць 4-5 гадоў, дый на публікацыю ў часопісы была чарга. А ці “Дзеяслоў” друкуе маладых?
(Пятровіч: ) “Мы і стваралі некалі часопіс дзеля таго, каб найперш даць магчымасьць друкавацца маладым, каб у іх была альтэрнатыва, каб быў выбар паміж дзяржаўнымі выданьнямі і недзяржаўнымі. Зразумела, у кожным нумары “Дзеяслова” ёсьць рубрыка “Дэбют”, дзе мы друкуем прозу і паэзію маладых –у апошнім па часе нумары мы надрукавалі каля дваццаці дэбютантаў, пераможцаў конкурсу імя Ўладзімера Караткевіча, які адбыўся сёлета ў траўні. І надалей мы будзем абавязкова друкаваць маладых, даваць ім магчымасьць патрапіць да чытача без цэнзуры, бязь нейкіх скарачэньняў, каб яны маглі друкаваць тое, што ім хочацца, пісаць тое, што яны пішуць”.
(Навумчык: ) Барыс, ты ня толькі рэдактар, але і сам празаік. У тваёй кнізе “Шчасьце быць” ёсьць аповесьць “Пуціна”, і ўся аповесьць з сынтаксічнага гледзішча – гэта адзін сказ. У сусьветнай літаратуры гэта ня новы прыём, але ў беларускай прозе, калі я не памыляюся, сустракаецца ўпершыню. Ты прыхільнік такіх экспэрымэнтальных формаў, ці чым гэта выклікана?
(Пятровіч: ) “У беларускай літаратуры быў раман Юрыя Станкевіча, які напісаны бяз знакаў прыпынку ўвогуле. А ў мяне проста няма кропак, астатнія знакі прыпынку прысутнічаюць, якія замяняюць кропкі – дзе трэба паўза, там ёсьць знак прыпынку. Я некалі пачынаў, можа быць, сапраўды як авангардыст, як у нейкім сэнсе экспэрымэнтатар, але тое, што ў 80-я гады было экспэрымэнтам, сёньня ўжо выглядае абсалютным рэалізмам. Увогуле, той напрамак, у якім я працую, я хутчэй назваў бы на сёньняшні лад “нэарамантызмам”, але ніяк ня постмадэрнізмам і не авангардызмам”.
(Навумчык: ) Апошнімі гадамі часам гавораць пра падзеньне цікавасьці да літаратуры, кніга перастала быць прадметам шырокага попыту, як у савецкі час, калі некаторыя выданьні былі дэфіцытам – ну й добра, што сёньня практычна ўсё пры жаданьні можна купіць. Але літаратура ўжо не зьяўляецца такой зьявай грамадзкага жыцьця, як яна была, скажам, у канцы 80-х, калі наклады літаратурных часопісаў дасягалі вялізных лічбаў. Ты як пісьменьнік, як рэдактар праводзіш шмат сустрэчаў у школах, бібліятэках, і ў сувязі з гэтым я маю два пытаньні. Ці сапраўды літаратура людзей не цікавіць? А калі цікавіць, дык што – якія жанры, накірункі?
(Пятровіч: ) “Якраз сустрэчы з чытачамі сьведчаць пра тое, што цікавасьць да літаратуры застаецца нязьменнай і вельмі вялікай – на сустрэчы зьбіраецца па 100-200-300 чалавек у абласных гарадах, раённых цэнтрах. Я ня ведаю – дзе яшчэ ў Эўропе ёсьць такая сытуацыя, дзе б на сустрэчы зь пісьменьнікамі прыходзіла столькі людзей. У найлепшым выпадку – як расказваюць нашыя пісьменьнікі, якія бывалі за мяжою – на сцэне сядзіць столькі ж чалавек, колькі і ў залі. А ў нас цікавасьць да літаратуры вельмі вялікая, можа быць, таму, што сталі менш пісаць пра літаратуру, літаратараў у нашым друку, у дзяржаўным друку. Практычна няма перадачаў пра літаратуру на тэлебачаньні, вельмі мала іх на радыё. І таму так шмат людзей прыходзіць на нашыя сустрэчы. Ну а што цікавіць? Здаецца, зацікаўленьні чытачоў на працягу стагодзьдзя не зьмяняюцца. Гэта каханьне, гэта гісторыя, нейкія вечныя тэмы”.