22 лістапада ў Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Матруна. Казалі, калі на Матруну шэрань на дрэвах – будуць маразы, калі туман – чакай адлігі.
22 лістапада 1800 году пакінуў гэты сьвет філёзаф Салямон Майман. Яго сапраўднае прозьвішча Хейман і нарадзіўся ён у мястэчку Мір, якое ўсе ведаюць, дзякуючы тамтэйшаму замку. Між тым, яшчэ гадоў трыста таму Мір быў буйным цэнтрам габрэйскага жыцьця ў Беларусі. І якраз у Міры Салямон скончыў пачатковую габрэйскую школку, а працягваў адукацыю ўжо ў Івянцы, у школе талмудыстаў. Яшчэ ў дзіцячым веку ён пачаў чытаць кнігі па гісторыі і астраноміі. У 14 гадоў, ужо жанаты, мусіў зарабляць выкладаньнем Талмуду. У Слуцку, у знаёмага рабіна, ён пазычаў кнігі па фізыцы, оптыцы, мэдыцыне, што канчаткова зьмяніла ягоны сьветапогляд. Агораўшы трохі грошай, Майман зьехаў у Нямеччыну вывучаць у тамтэйшых унівэрсытэтах матэматыку, філязофію, мэдыцыну. Захапленьне навукамі насьцярожвала артадаксальных габрэяў, і Майман у іхных грамадах у Нямеччыне адчуваў сябе белай варонай. Гэта, напэўна, і прычынілася да таго, што ён нават вырашыў быў прыняць хрысьціянства, але знаёмы лютэранскі сьвятар адгаварыў яго ад такога кроку. Жывучы ў страшэннай беднасьці, Майман імкнуўся працягваць вучобу і займацца дасьледаваньнямі. Ён напісаў дапаможнік да Ньютанавага падручніка фізыкі. Зноў трохі ўзьбіўшыся на грошы, Майман накіраваўся ў Бэрлін вывучаць філязофію. Напэўна, гэта дало плён, бо ягоныя працы чыталі Кант, Фіхтэ, Гётэ і Шылер. Салямона Маймана называлі нямецкім, польскім, галяндзкім (ён некалькі год правёў у Нідэрляндах) мысьляром — нягледзячы на тое, што большую частку жыцьця ён жыў у Беларусі. Па ім засталіся ўспаміны, значную частку якіх Майман прысьвяціў апісаньню жыцьця сваёй радзімы.
22 лістапада 1916 году скончыў жыцьцё самагубствам Джэк Лёндан, амэрыканскі пісьменьнік, нэарамантык, якога рэдка хто не чытаў у дзяцінстве.
22 лістапада 1963 году ў Даласе, у амэрыканскім штаце Тэхас быў забіты прэзыдэнт ЗША Джон Фіцджэралд Кенэдзі. У той самы дзень і год памірае папулярны ангельскі пісьменьнік Олдас Хаксьлі.
22 лістапада ў розныя гады прыйшлі на сьвет украінскі філёзаф Рыгор Скаварада, расейскі лексыкограф дацкага паходжаньня Ўладзімер Даль і францускі генэрал Шарль дэ Голь, які абіраўся прэзыдэнтам сваёй краіны ажно тры разы.