Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы забілі індуса


КАБУЛ Прадстаўнікі талібаў заявілі, што яны забілі грамадзяніна Індыі, бо кампанія, у якой ён працаваў, не выканалі ультыматум і не спыніла сваю дзейнасьць у Афганістане. Індыец Катты быў выкрадзены ў суботу разам з аўганскім кіроўцам і двума аўганскімі паліцыянтамі ў правінцыі Німроз на паўднёвым захадзе краіны. Кіроўца потым быў адпушчаны, а лёс паліцыянтаў застаецца невядомым. Усе яны працавалі ў кампаніі, якая аднаўляе дарогі паміж Кандагарам і Хератам.
XS
SM
MD
LG