КІЕЎ
Сёньня Украіна адзначае першую гадавіну “Аранжавай рэвалюцыі”. Год таму, масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў прывялі да адмены вынікаў галасаваньня і правядзеньня новага туру выбараў, на якіх перамог Віктар Юшчанка. Сёньня некалькі дзясяткаў тысячаў чалавек прыйшлі на Майдан Незалежнасьці ў Кіеве – эпіцэнтар леташніх пратэстаў. Увечары пройдзе канцэрт украінскіх выканаўцаў, а Прэзыдэнт Юшчанка зьвернецца да нацыі у тэлевізійнай прамове.