Міліцыянты заяўляюць, што зуброўцы ўжывалі нецэнзурныя словы, выказвалі незадавальненьне дзеяньнямі міліцыянтаў. Паводле сьведчаньня двух супрацоўнікаў абласной аўтаінспэкцыі, калі яны спынілі аўтамабіль Андруся Палуды, сам кіроўца і Яўген Сувораў не адрэагавалі на іхныя патрабаваньні і сталі лаяцца.
Як ужо паведамляла Радыё Свабода, зуброўцаў затрымалі 16 лістапада ў Дзень салідарнасьці з палітзьняволенымі, калі Андрусь Палуда ўвечары вяртаўся дахаты ў Бялынічы. Іх павезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе трымалі на працягу сутак.
Сьведкамі на судах над Андрусём Палудам і Яўгенам Суворавым выступалі толькі два супрацоўнікі аўтаінспэкцыі. Тыя, хто складаў пратакол і ачольваў групу, на суды не прыйшлі, як патлумачыла судзьдзя, "з прычыны сямейных абставін". Адсутнасьць асноўных сведкаў і стала падставай для пераносу судовых пасяджэньняў на іншыя дні.
Адказьнікі лічаць, што іх затрымалі па палітычных прычынах, паколькі напярэдадні яны распаўсюджвалі газэты "16" з заклікам "запаліць агеньчык свабоды 16 лістапада".
Прадстаўнік зуброўцаў, праваабаронца Барыс Бухель адзначыў, што паказаньні аднаго сьведкі супярэчыць іншым.
Маладзёны, аднак, пачалі губляць веру ў станоўчы вынік пасьля таго, як суд стаў зацягвацца. Вось што паведаміў Яўген Сувораў, якога неаднойчы судзілі за адміністрацыйныя парушэньні:
(Сувораў: ) "Я не разьлічваю, што мяне апраўдаюць, бо, мяркуючы па выніках мінулых судоў, судзьдзя Дыбленка не вылучаецца сваёй аб''ектыўнасьцю. Тыя суткі, якія я адсядзеў, мне ў любым выпадку застануцца".