Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаргінец расказвае пра новы саюз пісьменьнікаў


RFE/RL У інтэрвію расейскай газэце “Труд” кіраўнік новастворанага пісьменьніцкага саюзу Мікалай Чаргінец распавёў як пра матывы выбару ягоных аднадумцаў, гэтак і пра некаторыя дэталі хады ўстаноўчай канфэрэнцыі.

Паводле Чаргінца, усе ўдзельнікі канфэрэнцыі “заявілі аб сваёй адмове прымаць палітыку кіраўніцтва Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, скіраваную на непрызнаньне дзяржаўнасьці Беларусі, яе міжнародных дамоваў і дзяржаўных сымбаляў”.

Як мы паведамлялі, кіраўнік дзейнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч і ягоныя намесьнікі Барыс Пятровіч і Эдуард Акулін прыйшлі на ўстаноўчую канфэрэнцыю новага саюзу пісьменьнікаў, але былі выдаленыя зь яе.

Паводле Чаргінца, Алесь Пашкевіч “прыйшоў, не папярэджваючы, праз чорны ход, у суправаджэньні журналістаў Радыё Свабода і пачаў заяўляць аб нейкіх правах”.

“Яны выконвалі ўказаньне найбольш зацятай вярхушкі і, зразумела, іх не дапусьцілі на зьезд” – патлумачыў Мікалай Чаргінец у інтэрвію газэце “Труд”.

Гл. таксама • Мэта ўладаў – зьнішчыць Саюз пісьменьнікаў як тэрыторыю незалежнасьці • Праўладны саюз пісьменьнікаў узяў сабе назву з парушэньнем закону
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG