Вырашана, што чарговую сваю паездку Аляксандар Мілінкевіч зробіць 24 лістапада у Бабруйск. Акрамя сустрэчаў з жыхарамі гораду, там плянуецца правесьці прамую лінію: адзінаму кандыдату можна будзе патэлефанаваць і задаць пытаньні. Таксама пройдзе прэсавая канфэрэнцыя.
Паводле Станіслава Шушкевіча, на палітычнай радзе абмяркоўвалася, як адчувальна палепшыць кампанію адзінага кандыдата і як абараніць ад ціску ўладаў людзей, якія арганізуюць сустрэчы ў рэгіёнах.
(Шушкевіч: ) “Мы ня бачым пакуль такіх праколаў. Мы бачым, што людзей за ўдзел у сустрэчах ужо пазбаўляюць працы, на студэнтаў робяць уціск у Баранавічах і ў Полацку. Мы абмяркоўвалі гэтае пытаньне. Ну, і кампанія павінна быць больш бурнай. Мы гэта ведаем, і мы будзем гэта рабіць”.
Да прыкладу, Віктар Сырыца, выкладчык Баранавіцкага эканамічна-юрыдычнага каледжа пазбаўлены працы за арганізацыю сустрэчы студэнтаў з Аляксандрам Мілінкевічам.
Наконт сыстэмы абароны актывістаў кампаніі тлумачыць Анатоль Лябедзька:
(Лябедзька: ) “Павінны быць пэўныя матэрыяльныя гарантыі для людзей, якія трапляюць у складаную сытуацыю. Што да студэнтаў, то ёсьць дамоўленасьці пасьля нашых паездак ва Ўкраіну, Літву і Славакію, што там будзе гарантавана месца, каб маладыя людзі маглі працягнуць там сваё навучаньне”.
Выказвалася таксама прапанова павялічыць склад груп, якія выяжджаюць у рэгіёны для мабілізацыйнай працы з насельніцтвам. Акрамя таго, прыняты рэглямэнт палітычнай рады, абмеркавана пытаньне больш эфэктыўнага ўзаемадзеяньня паміж штабам і Нацыянальным камітэтам.
Што да міжнародных кантактаў, то старшыня Нацыянальнага камітэту Анатоль Лябедзька плянуе заўтра ўзяць удзел ва ўрачыстасьцях у Кіеве з нагоды гадавіны памаранчавай рэвалюцыі. Там заплянаваны шэраг сустрэчаў ва ўрадавых структурах.
(Лябедзька: ) “Майдан – гэта не вялікая колькасьць людзей, якія сабраліся ў тым ці іншым месцы. Гэта пэўная прыступка ў разьвіцьці грамадзтва. Гэта пераадоленьне мяжы страха. Я перакананы, што ва Украіне ў наступным годзе пройдзе выбарчая кампанія, якая будзе адпавядаць стандартам АБСЭ. І самае галоўнае – гэта будзе справядлівая, сумленная камапнія. Гэта як той мінімум, які заваявалі ўкраінцы”.