Гэты голас немажліва зблытаць. Сяргей Панізьнік упершыню пачуў непаўторнае аўтарскае чытаньне Караткевічам сваіх вершаў у 1966 годзе, калі малады, але ўжо славуты пісьменьнік адпачываў на Рыскім узмор’і ў доме творчасьці Дубулты. Там непадалёку жыла сям’я Панізьнікаў, у гасьціннай хаце якіх пачалося іх сяброўства.
(Панізьнік: ) “Было адкрыцьцё для мяне, для бацькоў маіх, для сястры, для гасьцей. І тады я сказаў, што ўсё-ткі здабуду магнітафон, бо свайго ня меў, і буду запісваць вось гэтыя інтанацыі, асаблівае гэтае гучаньне, вось гэтую ўсю ягоную гульлівасьць… Гэта цуд…”
Тады ўражаны Сяргей Панізьнік пастанавіў знайсьці спосаб запісаць чытаньне і сьпевы Караткевіча — што і атрымалася зрабіць праз два гады ў Менску, калі сьвяткавалі Караткевічаў дзень народзінаў.
Калі гэтыя запісы прагучалі на саракавінах па Ўладзімеру Караткевічу ўлетку 1984 году, то нарадзілі агульнае жаданьне выдаць іх на касэце як дадатак да заплянаванага васьмітомнага збору твораў пісьменьніка. Ідэю ўзяўся ажыцьцявіць тадышні дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Міхал Дубянецкі. Але праз колькі гадоў і яго ня стала, і ідэя чакала свайго часу аж да сёлетняга Караткевічавага юбілею.
На дыску гучыць пяць вершаў у аўтарскім выкананьні, фрагмэнты опэры Ўладзімера Солтана “Дзікае паляваньне караля Стаха”, музыка Сяргея Картэса для тэатральнага спэктаклю “Званы Віцебску” і Алега Залётнева да радыёпастаноўкі паводле твораў Караткевіча, а таксама песьні дуэту Вайханскіх і барда Алеся Камоцкага на караткевіцкія вершы. Сам пісьменьнік сьпявае свой расейскі раманс, прысьвечаны маскоўскай каханай, і народную баляду “Ой, косю, мой косю”.