Ініцыятыва кансультацыяў зыходзіць ад Беларусі, паколькі індывідуальная праграма партнэрства (ІПП), якая разьлічаная на мінулы і гэты гады, ужо набліжаецца да заканчэньня. Беларусь прапануе працягнуць гэты праект яшчэ на два гады.
У Міністэрстве замежных справаў Беларусі адзначаюць, што ад сустрэчы ў Брусэлі чакаюць, перадусім, дзьвюх рэчаў: ацэнкі выкананьня беларускім бокам праграмы “Партнэрства дзеля міру” летась і сёлета, а таксама вызначэньня канцэптуальных кірункаў супрацоўніцтва на два наступныя гады.
Аднак прыняцьцё канчатковага рашэньня ў беларускім пытаньні цягам сёньняшняга і наступнага дня выглядае нерэальным. Справа ў тым, што Палітычны камітэт НАТО, які ўдзельнічае ў кансультацыях, ня мае права самастойна прымаць рашэньне. Ягоныя функцыі абмежаваныя перадачай прапановы ў Раду альянсу — галоўнага калегіяльнага органу НАТО, які валодае палітычнай уладай і правам прыняцьця рашэньняў.
Аналітык Аляксандар Класкоўскі, які апошні час шмат займаецца стасункамі паміж НАТО і Беларусьсю, упэўнены, што, нягледзячы на шэраг нэгатыўных выказваньняў у бок альянсу з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі, НАТО працягне супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Ён заўважае, што існуе цікавы парадокс: з аднаго боку, афіцыйная беларуская прапаганда малюе альянс як нейкага страшэннага монстра, з другога, вайскоўцы-прафэсіяналы нармальна супрацоўнічаюць з Брусэлем у межах праграмы “Партнэрства дзеля міру”.
(Класкоўскі: ) “Думаю, што прапаганда прапагандай, а рэальнае жыцьцё, пэўныя імпэратывы бяруць сваё. І ў межах гэтай праграмы ідзе сапраўды даволі канструктыўнае супрацоўніцтва без ідэялягічных забабонаў. І вайскоўцы, я думаю, даволі добра адзін аднаго разумеюць. Ва ўсялякім разе, гэтая праграма мае ўсе шанцы працягвацца і пакрысе разгортвацца. Аднак, безумоўна, і гэта я хачу падкрэсьліць, пакуль будуць ранейшыя вонкава-палітычныя ўстаноўкі сёньняшняй улады, дык, натуральна, будуць заставацца даволі вузкія межы, будзе пракрустава ложа, далей якога гэтае партнэрства ўсё роўна ня пойдзе. Гэта ўжо справа больш далёкай будучыні”.
Адным з галоўных момантаў брусэльскіх перамоваў, лічаць у Міністэрстве абароны Беларусі, стануць кансультацыі наконт узаемадзеяньня беларускіх вайскоўцаў зь іх калегамі з НАТО падчас шматнацыянальных апэрацыяў у справе падтрыманьня міру. Палкоўнік Валеры Зяблаў з Упраўленьня міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны адзначае:
(Зяблаў: ) “Беларусь як міралюбная дзяржава будзе заўжды імкнуцца супрацоўнічаць зь іншымі дзяржвамі ў гэтай галіне. Дарэчы, як у вайсковых, так і невайсковых складніках. Міністэрства абароны імкнецца падняць узровень падрыхтоўкі беларускіх вайскоўцаў ды грамадзянскіх асобаў, якія ў прынцыпе могуць узяць удзел, пры неабходнасьці, у мерапрыемствах такога роду дзейнасьці”.
Аналітык Аляксандар Класкоўскі таксама лічыць, што ў беларускіх міратворцаў ёсць шанец удзельнічаць у адмысловых апэрацыях у справе падтрыманьня міру:
(Класкоўскі: ) “Наколькі я ведаю, пры вайсковай Акадэміі Беларусі існуюць адпаведныя курсы, дзе рыхтуюць кадры для міратворчых апэрацыяў. Існуе нават міратворчая рота. Яна дастаткова добра падрыхтаваная, наколькі я меў магчымасьць пераканацца, калі гутарыў зь яе камандзірам. Таму ў прафэсійным сэнсе, хачу яшчэ раз гэта падкрэсьліць, нашыя вайскоўцы маглі выглядаць ня горш за іншых. Але пытаньне пра ўдзел у міратворчых апэрацыях ляжыць у палітычнай плашчыні”.