Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 21 лістапада


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 21 лістапада

“Заря Запада”, 1925 год. Матэрыялы першай акруговай канфэрэнцыі “Маладняка”:

“Маладняк” — гэта частка пролетарскіх працаўнікоў, якія цяпер шырока ўзяліся за падняцьцё культуры працоўных. Выяўляць пралетарскую творчасьць у літаратуры й наагул у мастацтве даў мажлівасьць толькі Кастрычнік, бо ранейшае мастацтва было буржуазным, яно выяўляла настроі тады паноўнай клясы — капіталістаў і паноў. У асобе “Маладняка” пачынае буйнаю руньню красаваць беларуская пролетарская літаратура, якая павінна, як сказаў т. Ленін, скарыстаць усё карыснае старой культуры у працэсе заканамернага свайго разьвіцьця і ствараць сапраўдную пралетарскую культуру”.

“Віцебскі пролетарый”, 1935 год. Да 60-годзьдзя М.Калініна:

“К 60-годдзю з дня нараджэння М.І.Калініна Народны Камісарыят Сувязі Саюза ССР выпускае серыю марак з партрэтамі ўсесаюзнага старасты. Маркі выходзяць вартасцю у 3, 5, 10 і 20 капеек. На 3-капеечнай марцы змешчан патрэт Міхаіла Іванавіча ў бытнасць яго рабочым у Рэвелі. 5-капеечная марка паказвае тав. Калініна на касавіцы ў роднай вёсцы Верхняя Троіца. На 10-капеечнай марцы — Міхаіл Іванавіч гаворыць прамову з трыбуны XVII з’езда ВКП(б). На 20-капеечнай марцы — адзін з апошніх патрэтаў М.І.Калініна. 20 лістапада новыя маркі паступяць у продаж”.

“ЛіМ”, 1955 год. Выступ Якуба Коласа на сходзе пісьменьнікаў Менску:

“Каб нарыс застаўся ў свядомасці чытача, трэба пісаць з пачуццём, з душой, з веданнем жыцця. Пісаць ёсць аб чым. У Беларусі ёсць раёны, у якіх палі завалены каменнем. Гэта замінае рабоце. На такім полі не пусціш ні трактара, ні камбайна. З гэтага становішча ёсць добры выхад — сабраць каменне. Гэта добры будаўнічы матэрыял. Імі можна вымасціць дарогі, з іх можна пабудаваць будыніну, яна будзе болей стаяць за цагляную. Трэба прыслухоўвацца да голасу жыцця — тады і тэм, і матэрыялу будзе хоць адбаўляй”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG