Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве новыя эпідэміі птушынага грыпу ў Кітаі


ПЭКІН. Кітай паведаміў пра дзьве лякальныя эпідэміі птушынага грыпу -- на гусінай фэрме ў мястэчку Шышоў каля Хубэя, другая у правінцыі Ўнутраная Манголія. У кастрычніку Кітай перажыў 6 лякальных эпідэміяў птушынага грыпу, выкліканым сьмяротна небясьпечным вірусам H5N1. Урад прышчапляе мільярды свойскіх птушак. З канца 2003 г. ад гэтага вірусу памерлі 67 чалавек са 130 заражаных – галоўным чынам у Віетнаме й Тайляндзе.
XS
SM
MD
LG