КІШЫНЁЎ. Кіраўнік малдоўскае мытні зьвінаваціў расейскіх вайскоўцаў, якія патрулююць мяжу самаабвешчанай Прыднястроўскай рэспублікі, у заахвочваньні кантрабанды праз прыднястроўска-малдоўска-ўкраінскія межы. Плынь кантрабанды ўзрастае штогод. Прыднястроўе адкалолася ад Малдовы ў 1990-1992 гг. Расея ня вывела войскаў з Прыднястроўя, нягледзячы на абавязаньні. Нядаўна Малдова, Украіна і Эўразьвяз падпісалі пагадненьне, паводле якога чыноўнікі ЭЗ зь 1 сьнежня пачнуць кантраляваць мяжу паміж Малдоваю і Ўкраінай.