МУЗАФАРАБАД. У Кашміры адбылося гістарычнае адкрыцьцё індыйска-пакістанскай мяжы, якая была абсалютна закрытая цягам 58 гадоў. Пераходзіць празь яе дазволілі цывільным жыхарам і толькі пехатою.
Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў:
(Мушараф: ) “Я зьвяртаюся да народу Індыі, да СМІ Індыі й Пакістану, да індыйскіх уладаў у Кашміры, да палітычных арганізацыяў і груповак ва ўсім сьвеце – давайце скончым з канфліктам у Кашміры раз і назаўжды”.