Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку падарвалі пахаваньне


БАГДАД.

А 17.45 па менскім часе прыйшло паведамленьне аб магутным выбуху на пахаваньні ля пераважна шыіцкага гораду Бакуба. Паліцыя паведамляе аб вялікай колькасьці ахвяраў. Раней сёньня ў ірацкай сталіцы ў выбуху замінаванага аўтамабілю загінулі 13 чалавек, адзін паранены. Выбух адбыўся на ажыўленым кірмашы. Прагрымеў яшчэ адзін выбух у Багдадзе. Пакуль паступаюць супярэчлівыя зьвесткі наконт яго. Напярэдадні ў Іраку загінулі 74 чалавекі і дзясяткі былі параненыя. Сьмяротнікі ўзарваліся ў шыіцкіх мячэцях.
XS
SM
MD
LG