Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор Украіны праз суд аднавіўся на працы


КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка заявіў, што не парушаў канстытуцыі краіны, калі звольніў генэральнага пракурора Сьвятаслава Піскуна ў кастрычніку сёлета. Раней сёньня суд у Кіеве пастанаваіў, што рашэньне Юшчанкі звольніць Піскуна не адпавядала закону й абавязаў аднавіць таго на працы. Юшчанка заявіў, што прызначэньне і звальненьне генэральнага пракурора, паводле Канстытуцыі Ўкраіны – прэрагатыва прэзыдэнта. Міністар юстыцыі Сяргей Галаваты, які прадстаўляў Юшчанку на слуханьнях, заявіў, што прэзыдэнт абскардзіць пастанову суда цягам 10 дзён. Юшчанка звольніў Піскуна з фармулёўкаю “за зацягваньне важных расьсьледаваньняў”. Піскун сьцьвярджае, што прычынай звальненьня зьяўлялася расьследаваньне справы супраць блізкага паплечніка прэзыдэнта, былога сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі Пятра Парашэнкі.
XS
SM
MD
LG