БАГДАД. Два тэрарысты-самагубцы забілі як найменей 74 чалавекі і паранілі больш за 75, падарваўшы сябе падчас пятнічнай малітвы ў шыіцкіх мячэцях у горадзе Ханакін на паўночным усходзе Іраку. За некалькі гадзін да таго ў Багдадзе выбухнулі два замінаваныя аўтамабілі, у выніку чаго 6 чалавек загінула і каля 40 былі параненыя. Тым часам, паводле амэрыканскага камандаваньня, амэрыканскія і ірацкія сілы забілі 32 паўстанцаў падчас нападу на ваенныя аб''екты ў Рамадзі на захад ад Багдаду.