МУЗАФАРАБАД (ПАКІСТАН). Генэральны сакратар ААН Кофі Анан лічыць, што міжнародная супольнасьць недастаткова адрэагавала на катастрафічны землятрус у Пакістане. Наведаўшы сёньня пацярпелыя ад землятрусу раёны, Кофі Анан заявіў, што дапамога пацярпеламу рэгіёну ўяўляе сабою “гіганцкую задачу” і назваў гэтую катастрофу “адной з найбуйнейшых гуманітарных трагедыяў, зь якімі сьвету даводзілася сутыкацца”. На гэты момант пацярпелыя раёны атрымалі толькі 30 працэнтаў неабходнай дапамогі.