“Беларускі андэграўнд” гэта музычная імпрэза, якая ўжо стала ў польскай сталіцы традыцыйнай. З увагі на заўсёды добры склад выступоўцаў і тое, што імпрэза апошнія гады адбываецца ў самым цэнтры Варшавы – у палацы культуры і навукі, у залі зь цяжкасьцю зьмяшчаюцца ўсе ахвочыя.
Гаворыць прадстаўнік арганізатараў імпрэзы – Беларускага аб’яднаньня студэнтаў Павал Бушко.
(Бушко: ) “Перадусім мы хочам паказаць добры, калі не найлепшы гурт ў Беларусі – NRM. Другое – у Беларусі адбываюцца ня самыя лепшыя працэсы, а палякі пра гэта забываюць. Трэба нагадваць. Думаю, што сама сутнасьць NRMу будзе доказам таго, што Незалежная Рэспубліка Беларусь жыве, як жыве і Незалежная Рэспубліка Мроя”.
Між тым гурт NRM у Польшчы добра ведаюць і гэта тычыцца ня толькі жыхароў Варшавы ці Беластоку. Гаворыць лідэр гурту Лявон Вольскі.
(Вольскі: ) “Мы маем пэўных слухачоў у Польшчы. Нельга сказаць, што мы вельмі папулярныя, але сытуацыя цягам апошніх 10 гадоў з граньнем у Польшчы палепшылася”.
Сытуацыя з канцэртамі ў Польшчы ў NRM сапраўды нядрэнная. Яны зрабілі ўжо некалькі міні-тураў па краіне, а ў сёлета ў студзені пачынаюць чарговы, у часе якога зайграюць з папулярным польскім гуртом “Ріdżama Porno” у Познані, Уроцлаве, Лодзі і Варшаве. Гаворыць гітарыст гурту Піт Паўлаў.
(Паўлаў: ) “Пакуль у нас трывае бясконцая гэтак званая стабільнасьць, якасьць беларускага року падвышаецца. Ёсьць так бы мовіць энэргія жыцьця пад уціскам і палякі гэта вельмі добра разумеюць – як ніхто іншы”.
На здымках: канцэрт NRM у Беластоку