Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольную зборную Беларусі можа ўзначаліць чэскі спэцыяліст


Ігар Карней, Менск Беларускую футбольную зборную ўпершыню ў гісторыі можа ўзначаліць замежны спэцыяліст. Напярэдадні ў Магілёве пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка, які канстатаваў, што насьпеў час кардынальных рэформаў у айчынным футболе. Лукашэнка ўдакладніў, што, хутчэй за ўсё, рэальным прэтэндэнтам на пасаду ёсьць адзін з былых настаўнікаў чэскай зборнай.

Спартовыя спэцыялісты схіляюцца да меркаваньня, што гаворка пра аднаго з самых вядомых у Чэхіі трэнераў Ёзэфа Хованца. Цяпер 45-гадовы Хованэц трэніруе каманду “Кубань”, якая гуляе ў першай лізе расейскага першынства.

Ёзэф Хованэц – адзін з самых пасьпяховых футбольных трэнераў. Да чэмпіянату Эўропы 2000 году ён вывеў каманду Чэхіі са стапрацэнтным вынікам: у дзесяці матчах зборная атрымала 10 перамогаў. Сам Хованэц у свой час пасьпяхова гуляў за праскую “Спарту” і галяндзкі “Эйндховэн”.
XS
SM
MD
LG