“Беларуская пошта адмовілася прыймаць падпіску на “Нашу ніву” – найстарэйшую беларускую газэту – а таксама на некалькі іншых, пераважна беларускамоўных газэтаў. Гэтыя газэты яшчэ пакуль можна прадаваць у кіёсках, але ніхто ня ведае, колькі гэта працягнецца. У дадзеным выпадку паказальны лёс адзінай штодзённай апазыцыйнай газэты “Народная воля”, зь якой у кастрычніку разарвалі дамовы друкарня і пошта. Што праўда “Народная воля” выйграла ўчора суд у гэтай справе, але тэрміны кантрактаў і так скончацца сёлета”, -- піша “Gazeta Wyborcza“.
Штодзёньнік адзначае, што вялікая колькасьць незалежных газэтаў былі зьльквідаваныя яшчэ раней пры дапамозе «выракаў судоў рэжыму». Цяпер, як піша “Wyborcza“, сярод прыватных беларускіх мэдыяў дамінуюць выданьні з парадамі як захаваць добрае здароўе, крыжаванкамі ці анэкдотамі.
«Што да дзяржаўных мэдыяў, дык яны перапоўненыя прапагандай у савецкім стылі: «Сустрэча прэзыдэнта са студэнтамі гэта працяг непасрэднага дыялёгу паміж кіраўніцтва дзяржавы з моладзьдзю» пісала ўчора дзяржаўнае агенцтва «Белта» пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі са студэнтамі ў Магілёве. Рэжыму перашкаджаюць ужо нават бясплатныя студэнцкія выданьні, як прыкладам друкаваная накладам 300 паасобнікаў «Студэнцкая думка», - піша польскі штодзёньнік.
“Gazeta Wyborcza“ адзначае, што беларускія ўлады ўзмацняюць рэпрэсіі і супраць журналістаў, а таксама, як кажуць беларускія суразмоўцы штодзёньніка, маюць намер купіць ці, магчыма, ўжо купілі ў Кітаі абсталяваньне для блякаваньня інтэрнэту.
“Калі рэжым сапраўды набыў кітайскую тэхніку, дык КГБ ня трэба будзе займацца пошукам “няправільных” інтэрнэт-старонак. Сыстэма аўтаматычна заблякуе доступ да тых матэрыялаў, якія ўтрымліваюць забароненыя словазлучэньні, напрыклад “Лукашэнка-дыктатар”, - гаворыцца ў артыкуле “Беларускі рэжым дабівае апошнія незалежныя газэты,” што зьмешчаны сёньня ў “Gazecie Wyborczej”.