САРАЕВА. Прадстаўнік Эўракамісіі заявіў, што Эўразьвяз вырашыў распачаць перамовы аб будучыні Косава ў панядзелак. Прадстаўнік Эўракамісіі ў пытаньнях пашырэньня Фабрыцыё Барбаса заявіў, што міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу лічаць перамовы першым крокам да збліжэньня Эўразьвязу й балканскіх краінаў. Рашэньне аб пачатку перамоваў у пытаньні стабілізацыі й супрацоўніцтва (SAA) супала з 10-й гадавінай Дэйтанскай мірнай дамовы, якая завяршыла балканскую вайну 1992 – 1995 гг. Барбоса зрабіў сваю заяву ў Сараеве ў прысутнасьці прэм’ера Босьніі Аднана Тэрзіча ды нядаўна прызначанага кіраўніка басьнійскае перамоўнае дэлегацыі Ігара Давідавіча.