Літаральна пры канцы лістапада помнік ужо зьявіцца на праспэкце Пераможцаў. Ідэю журналістаў “Рэспублікі” актыўна падтрымалі прамысловыя прадпрыемствы, знайшліся й сродкі. Як падае інфармацыйнае агенцтва “Минск-новости”, “помнік будзе станавіць сабою вялізны клубень, які ўвасабляе нацыянальны вобраз беларускага народу”.
Вядомы рок-музыка Лявон Вольскі да ідэі ставіцца з гумарам, хаця з выбарам нацыянальнага сымбалю ня згодны:
(Вольскі: ) “Я ня ведаю, можа, бульба – больш украінскі сымбаль: Тарас Бульба хаця б, сымбаль такога сумнеўнага змаганьня зь нейкімі палякамі. Я ў прынцыпе стаўлюся някепска да такога крышачку абстрактнага ўшаноўваньня. Мне такія ідэі ў прынцыпе падабаюцца. У Эўропе часта сустракаюцца дзіўнаватыя такія помнікі для ўшанаваньня расьлін, жывёлін, пэрсанажаў кніжных. Але, баюся, у нас цяпер модна ўсё такое гігантычнае: самая вялікая тэлевежа, самая вялікая бібліятэка. Цяпер будзе самы вялікі помнік самай вялікай бульбе”.
Многія помнікі задумваюць людзі, не пазбаўленыя пачуцьця гумару. У Ялце, да прыкладу, ёсьць помнік партфэлю сатырыка Міхаіла Жванецкага. У Маскве абвешчаны конкурс на найлепшы праект помніка салёнаму гурку. Модны маскоўскі скульптар Аляксандар Рукавішнікаў працуе над помнікам плаўленаму сырку, а таксама ўжо зрабіў гіпсавы натурморт “гарэлкі зь селядцом”.
Скульптар Уладзімер Жбанаў, шматлікія творы якога сапраўды ўпрыгожваюць Менск, лічыць, што калі да ідэі падысьці творча і неардынарна, то й тут можа атрымацца штосьці вельмі цікавае:
(Жбанаў: ) “Я зрабіў бы вялізную глыбу вышынёй мэтраў 8, шырынёй мэтраў 20, гузаватую, як мэтэарыт. А зь яе б тырчэлі вялізныя – мэтраў па 5 – сьцёблы, і на іх такія “разгорнутыя” кветкі. А яшчэ гэта можна было б зрабіць з чыгуну, ён бы заржавеў і надаў яшчэ больш натуральны такі колер бульбе...”
Мастак Артур Клінаў, якога ніяк нельга абвінаваціць у адсутнасьці пачуцьця гумару – ён аўтар шматлікіх пэрформансаў, жартаўлівых твораў – да ідэі ўвекавечыць бульбу паставіўся вельмі скептычна:
(Клінаў: ) “З старажытнага часу народы ставілі помнікі сваім багам і героям. А ў гэтым выпадку ну што тут сказаць... Які народ, такія й помнікі”.
(Карэспандэнтка: ) “Сапраўды гэта нацыянальны сымбаль Беларусі ці ўсё ж такі ў нас ёсьць іншыя сымбалі?”
(Клінаў: ) “Я думаю, што гэта лухта. А такія помнікі толькі даюць падставу розным расейскім журналістам ёрнічаць на тэму: ну вось, бульбашы ставяць помнік свайму богу – бульбе. Апроч раздражненьня, асабіста ў мяне такія помнікі нічога не выклікаюць”.
Дарэчы, ідэя ўвекавечыць бульбу ня новая. Летась наўгародзкі пэнсіянэр Мікалай Зарадаў паставіў помнік бульбе каля свайго дому ў вёсцы Ільмень. На высокую мэталічную трубу ён нагрувасьціў вялізны валун, колерам і формаю падобны да бульбіны. Але гэты помнік, нагадаю, знаходзіцца на гародзе Мікалая Зарадава. Што да ўстанаўленьня помніка на адной з цэнтральных магістраляў сталіцы, дык трапна выказаўся Лявон Вольскі:
(Вольскі: ) “Прыемна тое, што тэатар парадоксу, які ў нас пасьпяхова разьвіваецца, усё болей і болей абсурдуецца і ўсё болей у парадоксы заходзіць. Вось ужо помнік бульбе... Будзе што замежнікам паказваць. І так ёсьць шмат чаго. Проста ўжо можна ня езьдзіць з экскурсіямі ні ў Наваградак, ні ў Мір, ні ў Нясьвіж, а проста вадзіць па сталіцы, паказваць наглядную агітацыю, плякаты, бульбу гэтую, бібліятэку”.
Што тут дадаць? Магчыма, сапраўды, якая эпоха, такія й сымбалі. То сымбалем “Беларусі партызанскай” абіраюць жанчыну на зубры, то вось цяпер бульбіну...