Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ну не праглынуць Расеі такі кусок – падавіцца"


RFE/RL Павал Барадзін, камэнтуючы перастаноўкі ў Крамлі, сказаў, што цяпер "аб''яднаньне Расеі і Беларусі пойдзе сямімільнымі крокамі". Спадар Радзіхоўскі, у сьвятле таго інтэграцыйнага ажыўленьня, пра якое як казаў, ці сапраўды аб''яднаньне "пойдзе сямімільнымі крокамі", як абяцае Барадзін?

(Радзіхоўскі: ) "Словы Барадзіна я наагул успрымаю паводле старой прымаўцы: "Прошла зима, настало лето – спасибо партии за это, лето кончилось, зима – и снова партия права". Што б не адбылося ў сьвеце, паводле Барадзіна вынік заўсёды адзін – інтэграцыя пойдзе сямімільнымі крокамі.

Ну а што застаецца рабіць Пал Палычу? Дачку катуюць у засьценках інквізыцыі ў Італіі, самому за мяжу ходу няма – арыштуюць, куды б не паехаў. Застаецца спадзявацца толькі на інтэграцыю. Але гэта – асабістыя праблемы багатай, духоўна багатай сям''і Барадзіных.

А калі казаць пра ўласна інтэграцыйныя працэсы, то я застаюся гарачым прыхільнікам Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.

Я ня ведаю, ці карысны ён для Беларусі, гэта вам лепш бачна, але ён надзвычай карысны для Расеі. Бо пакуль ён жывы, ніякага аб''яднаньня ніколі, ні пры якіх умовах ня будзе. А паколькі гэтае аб''яднаньне з майго гледзішча было б вельмі небясьпечным для Расеі і для Беларусі таксама."

(Дракахруст: ) "Ці азначае гэта, што ў наборы сцэнароў, якія ёсьць у Крамля, варыянт "Пуцін – саюзны прэзыдэнт" закрыты, выкінуты ў сьметнік і да яго больш вяртацца ня будуць?"

(Радзіхоўскі: ) "Я думаю, што гэты варыянт, пра які Вы сказалі – працяг паўнамоцтваў праз аб''яднаньне Беларусі і Расеі, не закрыты і не выкінуты ў сьметнік, па той простай прычыне, што ён ніколі ўсур''ёз не разглядаўся.

Было абсалютна відавочна ўсім у Маскве, што гэтага ня можа быць, бо ня можа быць ніколі. Гэтага ня можа быць, бо на гэта ніколі ня пойдзе Лукашэнка. Гэтага ня можа быць, бо занадта дорага для Расеі. Гэтага ня можа быць, бо гэта прынясе неверагодны хаос у і бяз гэтага некіраваную расейскую бюракратыю. Гэта ня можа быць, бо не бывае ў прыродзе дзяржавы, якое складаецца з дзьвюх дзяржаваў, адна зь якіх уключае ў сябе яшчэ аўтаномныя рэспублікі. Не бывае канфэдэрацыі, пабудаванай на плячах фэдэрацыі. Гэта трызьненьне, такога ня можа быць у прынцыпе.

Таму гэты варыянт ніколі ўсур''ёз не разглядаўся, гэта чысьцейшы піяр зь першай сэкунды, спосаб дурыць людзям галаву. Гэтым пасьпяхова займаліся спачатку Ельцын і Лукашэнка, потым Пуцін і Лукашэнка".

(Дракахруст: ) "Спадар Радзіхоўскі, ну ёсьць жа і іншыя мадэлі аб’яднаньня. Нагадаю, яшчэ ў жніўні 2002 году Ўладзімер Пуцін прапанаваў Беларусі ўвайсьці ў склад Расейскай Фэдэрацыі шасьцю ці сям''ю губэрнямі".

(Радзіхоўскі: ) "Дай Бог Расеі захавацца ў тым выглядзе, у якім яна сёньня існуе. І ёй яшчэ пашырацца... Ды нават калі б Расея проста паглынула Беларусь, расчляніла яе на вобласьці і ўключыла іх у свой склад, на што ніколі ня пойдзе ня толькі Лукашэнка, але і ніводны нармальны беларускі палітык і беларускі народ.

Але нават калі б такі варыянт Расеі прапанавалі, усё роўна ёй гэта не па сілах. Ну не праглынуць ёй такі кусок – падавіцца. Ён ёй і непатрэбны, і праглынуць яго немагчыма.

Але паўтаруся – засталося яшчэ спытаць беларусаў, а я ўпэўнены, што ніхто зь беларусаў не пагадзіцца з расчляненьнем сваёй дзяржавы на вобласьці, ды яшчэ каб губэрнатараў гэтых абласьцей прызначаў прэзыдэнт Расеі.

Ну зь якой радасьці Беларусь пазбаўляцца ўсіх сваіх палітычных правоў?" (Чытаць поўны тэкст перадачы "Праскі акцэнт")
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG