ДАМАСК. Кіраўнік савету Бясьпекі Расеі Ігар Іваноў адведаў Дамаск для перамоваў у пытаньнях Іраку, Блізкага Ўсходу і барацьбы з тэрарызмам. Іваноў правёў перамовы з прэзыдэнтам Башарам аль-Асадам ды міністрам замежных справаў Фарукам аль-Шараа. Іваноў ухваліў рашэньне Сырыі супрацоўнічаць з сьледчымі ААН у справе забойства лібанскага прэм’ера Рафіка Харыры. Рада Бясьпекі ААН у кастрычніку прыняла рэзалюцыю, паводле якой Сырыя мае супрацоўнічаць з ААН, інакш ёй давядзецца сутыкнуцца з наступствамі. Напачатку ўтрымлівала пагрозы міжнародных санкцыяў у дачыненьні да Сырыі, аднак Масква блякавала рашэньне.