Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вышэйшы гаспадарчы суд заняўся справай Аўтуховіча


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня адбылося падрыхтоўчае паседжаньне Вышэйшага гаспадарчага суду адносна справы ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Яго правяла судзьдзя Кацярына Караткевіч. Яна прызначыла дату слуханьняў па гэтай справе, яны пачнуцца 30 лістапада.

Паўтара месяца таму Прэзыдыюм Вышэйшага гаспадарчага суду скасаваў усе папярэднія судовыя рашэньні адносна спагнаньня з Мікалая Аўтуховіча штрафных санкцыяў, супраць чаго ён змагаўся, будучы на волі. У прыватнасьці, ён правёў тры галадоўкі пратэсту, дзьве зь якіх сталі масавымі дзякуючы кіроўцам таксовак, якія падтрымалі прадпрымальніка.

Прэзыдыюм вырашыў накіраваць справу аб штрафных санкцыях на новы разгляд, пастанавіўшы, што яна будзе разглядацца ў Менску самім Вышэйшым гаспадарчым судом.

Аднак неўзабаве пасьля гэтага рашэньня ў Горадні супраць прадпрымальніка распачала крымінальную справу аб няўплаце падаткаў упраўленьне Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў па Гарадзенскай вобласьці. Мікалая Аўтуховіча адразу арыштавалі. Ён зь першага дня распачаў галадоўку за кратамі. На гэты момант ён галадае 34 дні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG