Інвалідам другой групы прызналі Міхаіла Марыніча дактары з мэдычна-рэабілітацыйнай экспэртнай камісіі Міністэрства аховы здароўя, якія агледзелі вязьня 15 лістапада ў рэспубліканскім турэмным шпіталі. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла жонка Міхаіла Марыніча Тацяна, якая сустракалася зь ім у калёніі. Тацяна Марыніч распавяла пра сваю сустрэчу з мужам:
(Тацяна Марыніч: ) “Мы бачыліся праз шкло, але ўсё роўна — вялікае шчасьце, што мы ўбачыліся. Ён пачуваецца крыху лепей, цяпер ён у шпіталі. Пасьля кропельніцы адчувальнасьць у яго падвысілася. Але ўсё роўна, здароўе ня лепшае: вільгаць і холад у турме робяць сваю справу. Нармальна лячыцца ў турэмным шпіталі ўсё адно немагчыма, ён марыць пра тое, як будзе лячыцца ў цывільным шпіталі”.
Былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч цяпер праходзіць курс лячэньня ў рэспубліканскім турэмным шпіталі пры менскай калёніі, дзе ён адбывае пакараньне пазбаўленьнем волі на 3,5 гады. Напачатку году Міхаіл Марыніч перанёс у калёніі інсульт, ад наступстваў якога не пазбавіўся дагэтуль. У яго значна зьнізілася адчувальнасьць правай паловы тулава. Таксама ў калёніі ў Міхаіла Марыніча пагоршыўся зрок.
Тацяна Марыніч паведаміла, што падчас размовы з мужам абмяркоўваліся акцыі салідарнасьці з ахвярамі рэжыму, якія праходзяць ў Беларусі. Паводле Тацяны, Міхаіл Марыніч добра ведае пра тое, што 16 лістапада пройдзе чарговы Дзень беларускай салідарнасьці. “Ён удзячны за падтрымку ўсім людзям добрай волі”, — кажа Тацяна Марыніч.
(Марыніч: ) “Ён дэманструе сілу духу, і я спадзяюся, што гэта яму дапаможа пераадолець умовы, якія вельмі цяжкія нават для здаровага чалавека, а тым больш — для хворага”.
Тацяна Марыніч зьбіраецца абмеркаваць з адвакатам магчымасьць падачы новага хадайніцтва аб датэрміновым вызваленьні Міхаіла Марыніча на падставе таго, што ён прызнаны інвалідам. Нагадаем, раней падобныя хадайніцтвы са спасылкамі на дрэннае здароўе вязьня не былі задаволеныя.
У адміністрацыі менскай калёніі, дзе адбывае пакараньне Міхаіл Марыніч, адмовіліся камэнтаваць зьвесткі пра тое, што яго прызналі інвалідам другой групы.
Міхаіл Марыніч быў пакараны на 3,5 гады зьняволеньня за крадзеж маёмасьці няўрадавай арганізацыі. Вінаватым сябе ён дагэтуль не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі матывамі.