Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Водгукі слухачоў 16 лістапада


RFE/RL Званок на Свабоду. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў.

16 лістапада 2005 г.

(Спадар:) “Хачу выказаць сваю думку наконт выключэньня з каталёгу падпісных выданьняў на 2006 год “Народнай Волі” і другіх незалежных газэт. Ніякай карысьці гэты крок уладзе не прынясе, а хутчэй наадварот. Па-першае, колькасьць апазыцыйна настроеных грамадзян да ўлады меней ня стане, хутчэй гэтая колькасьць узрасьце. Вядома ж усім: забаронены плод саладзейшы. Па-другое, улада губляе адну з крыніц інфармацыі аб плянах і намерах апазыцыі. Па-трэцяе, цяпер ужо ні Лукашэнка, ніхто другі зь яго прыхільнікаў ня зможа сказаць, што ў нас дэмакратыя, таму што гэтаму не павераць нават тыя, хто яго падтрымлівае. Так што няма ліха без дабра. А калі апазыцыя будзе канчаткова задушана, то апазыцыяй стане ўвесь народ”.

(Уладзіслаў:) “Мне здаецца, што Івонка Сурвіла занадта мякка выказалася наконт арышту беларускага актывісту Піменава. Я лічу, што ўлады Бэльгіі павінны ўзорна пакараць таго паліцыянта. А калі ён застанецца непакараным, гэта будзе паказчыкам сапраўднага стаўленьня сусьветнай супольнасьці да Беларусі”.

(Яцкевіч Аляксандар Анатольевіч, Віцебск:) “Учора па БТ пачуў, як расказвалі пра юбілей калектыву “Калыханкі”. Бог ты мой! Ніводнага слову па-беларуску! Няўжо нельга было падрыхтаваць рэпартаж? Такога нідзе ў сьвеце няма, тое што тут адбываецца! Гэта ж нонсэнс, калі пра беларускую культуру і фальклёр распавядаюць па-расейску!”

(Спадар:) “Добры дзень! Тэлефаную наконт сьвечак, якія ставіць апазыцыя. Гэта ж трэба такое прыдумаць: самой апазыцыі ставіць сьвечкі па сябе! Усе сьмяюцца з гэтай ініцыятывы. Хто ж гэта прыдумаў такое?

Вы паведамляеце, што было 100 тысяч сьвечак пастаўлена. Мяне цікавіць, хто бегаў па Беларусі і лічыў гэтыя сьвечкі? Не інакш як АБСЭ прыязджала і дапамагала. І ўвогуле пацьвердзілі яны гэтыя вынікі ці не? А у лістападзе вы мусіць паведаміце, што народ падтрымаў гэтую ініцыятыву, і ўжо 150-200 тысяч было пастаўлена сьвечак. Вы мне нагадваеце часы, дзе прымаліся сацабавязкі – павялічыць колькасьць сьвечак. Ды столькі сьвечак у крамах мусіць нават няма!

Калі я вам тэлефаную, столькі пытаньняў задаю, а вы нават і не адказваеце. У вас што там цэнзура? Ці вам няма што адказаць на тую хлусьню, якую вы гоніце кожны дзень?

Вось Шарамет сказаў, што палякаў зьбілі нашы беларусы. Дык гэта праўда ці не, вы мне адкажыце”.

(Спадар:) “У мяне такое пытаньне. Чаму нідзе: ні ў воднай газэце, ні вы па радыё, ніводны карэспандэнт не раскажа народу нашаму пра нашага першага любімага прэзыдэнта, пра яго радаслоўнае дрэва. Дзе яго бацька, дзе яго дзед, як па адной лініі, так і па другой? Усё ахутана цемрай. Чаму гэта? Трэба, каб народ ведаў. Я б задавальненьнем паслухаў і, думаю, ня толькі я”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG