Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвіслач будзе воднай магістральлю


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 16 лістапада

“Звязда”, 1945 год:

“Праводзяцца вялікія падрыхтоўчыя работы па асваенню мелкаводнай ракі Свіслач, якая будзе воднай магістраллю… На Свіслачы будзе пабудавана некалькі шлюзаў і плацін, якія значна павысяць узровень вады ў рацэ. Па гэтаму воднаму шляху ў Мінск будуць дастаўляцца будаўнічыя матэрыялы і розныя грузы з берагоў Бярэзіны і Дняпра. Пры плацінах намячаецца пабудова некалькіх невялікіх электрастанцый. У ліку першых будзе пабудавана Асіповіцкая гідраэлектрастанцыя магутнасцю ў адну тысячу кіловат. Водныя перавозкі па рацэ Свіслач пачнуцца ўжо ў 1946 годзе”.

“Бацькаўшчына”, 1955 год. Да гадавіны арышту ў 1930 годзе Ўладзіслава Галубка газэта цытуе рэжысэра пра пачатак ягонага тэатру:

“Нас тады не абавязвалі розныя трактоўкі сацыялістычнага рэалізму. Мы проста працавалі, не пакладаючы рук… Мы маглі самі свабодна выбіраць як рэпэртуар, так і форму ягонага сцэнічнага выяўленьня. Нашы спэктаклі тады не граміліся ў друку, і ніводная ідэалягічная дактрына не рабіла прымусовых спробаў зрабіцца абавязковай для нас. Мы тады тварылі паводля нашай жыцьцёвай практыкі, як нам падказвалі нашы думкі й наша чыстае сумленьне”.

“Народная Воля”, 1995 год:

“Народная Воля” паведамляла, што Рэгіна Зімніцкая, кандыдат педагагічных навук, аўтар вядомага артыкула, надрукаванага вясной у “Народнай газеце” і з-за якога прэзыдэнт без дазволу Вярхоўнага Савета зняў з пасады галоўнага рэдактара І.Сярэдзіча, судзіцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Яна лічыць абразай тое, што прэзыдэнт публічна заявіў, быццам яна напісала той матэрыял “за долары”. Першы раз суд не адбыўся з-за таго, што давераная асоба прэзыдэнта з’явілася з няправільна аформленымі дакументамі. 16 лістапада разгляд справы нават не пачынаўся — маўляў, захварэў суддзя. На пытанне “Няўжо ў Партызанскім раённым судзе г.Мінска няма здаровага суддзі?” ніхто нічога не адказаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG